М. Гусоўскі ў сваёй паэме не толькі апісаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнеслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, іх думы і пачуцці, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Паэма вучыць нас любові да роднай зямлі, да свайго народа, яго гісторыі, культуры, нацыянальных традыцый, любові і павазе да іншых народаў і іх культур. Паэма заклікае сумленна жыць, змагацца за справядліваць і праўду, весці няспынную барацьбу за мір і свабоду, за святло і шчасце.Мікола Гусоўскі – наш славуты зямляк эпохі адраджэння, сучаснік Францішка Скарыны.Дакладных звестак пра год і месяц нараджэння, ні колькі жыў, ні калі памёр паэт не захавалася.М. Гусоўскага належыць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы удалы твор, якому людзі прадказвалі доўгае жыццё і вялікую славу, - паэма “Песня пра зубра” поўная назва “Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго”).Гэтая паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага. Аўтар зачарованна любуецца пушчай, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, захапляецца “дзівосным прыстанкам загадак і цудаў”. Наш Яна раскрыла свае духоўныя багацці перад здзўлёным чытачом ва ўсю сілу і моц таленту свайго творцы. Паэма заняла пачэснае месца сярод іншых самых вялікіх дасягненняў беларускай літаратуры.скарб – гэта нашы лясы, “наша скарбонка і свіран”. Лес і прырода для паэта – “эліксір маладосці, бадзёрасці духу”.