У залежнасцi ад семантыкi, якую назоўнiк набывае ў кантэксце, некаторыя з iх маюць у родным склоне паралельныя канчаткi -а (-я) i -у (-ю). Складзiце словазлучэннi, у адным з якiх прапанаваныя назоўнiкi ўжываюцца з канчаткам -а(-я), у другiм –-у (-ю). Аўтарытэт, гардэроб, загад, закон, iнструмент, лiстапад, пропуск.