Масленіца, Масленка — старажытнае свята, якое ўзнікла ў нашых продкаў задоўга да хрысціянства і сімвалізавала сабою культ прыроды, адраджэнне плодных сіл зямлі. Лічыцца, што першапачаткова свята звязвалася з днём вясновага сонцазвароту, але з прыняццем веры ў Хрыста цяпер яно папярэднічае Вялікаму посту. Сёння яно не мае ў народным календары канкрэтнай даты, а пачынаецца за восем тыдняў да Вялікадня, або за сем дзён да перадвялікоднага сямітыднёвага посту. Гэта ў прамежку ад 7 лютага да 14 сакавіка. Свята працягваецца роўна тыдзень і яшчэ завецца Сырным тыднем або Сырніцай, таму што асноўнай ежай у гэтыя дні апроч рыбы, масла, малака і яек з’яўляецца сыр.
Так, гэта прыслоўі і іх напісанне залежыць ад правілаў. Знайшла зараз даволі маленькае правіла, якое будзе пры тым, здаецца, даволі падрабязным
Разам пішуцца:
1. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з прыслоўем: залетась, занадта;
2. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з рознымі склонавымі формамі поўных і кароткіх прыметнікаў: упустую, дасуха;
3. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з лічэбнікамі і займеннікамі: утрох, затым;
4. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з рознымі склонавымі формамі назоўніка, якія ў сучаснай мове не ўжываюцца: дашчэнту, запанібрата;
5. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўніка з назоўнікам, паміж якімі нельга без сэнсу азначэнне або склонавае пытанне: напалову, зранку, уперад.
Праз злучок пішуцца:
1. Прыслоўі з прыстаўкай па-, калі яны заканчваюцца на -аму, -яму, -ому, -цку, ску, -ы, -і, -ае, -ое, -яе: па-вашаму, па-брацку, па-дзіцячы, па-другое;
2. Прыслоўі, утвораныя паўтарэннем таго самага або блізкага слова: мала-мала, крыж-накрыж;
3. Прыслоўі з прыстаўкай абы- і постфіксам –небудзь: абы-дзе, калі-небудзь.
Асобна пішуцца:
1. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія не канчаткова перайшлі ў прыслоўі (назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах): у пару, да пары
2. Назоўнікі, якія пачынаюцца з галоснай, у спалучэнні з прыназоўнікам у: у адзіночку;
3. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, з, да, на: без разбору, з разгону, на хаду.