Пад навесам даху нашага дому было ластаўчына гняздо, злепленае з глею, прынесенага ў дзюбах з берага маленькага капанага стаўка. Яно вісела рукавіцай і, калі вылупіліся птушаняты, стала паціхеньку пішчаць. Калі птушаняты падраслі, то адзін з іх, самы моцны і абжорысты, пачаў высоўвацца з цёмнае адтуліны. Рот у яго з жоўтым абадочкам здаваўся непемерна вялікім. Галава птушаняці была афарбаваная ў чорны колер, а на грудцы з'явіўся цёмна-карычневы фартушок. Птушаня здавалася нават большым за сваіх бацькоў, якія няспынна насілі яму ўсялякіх казюрак. Ішоў час, і настаў дзень, калі я ўбачыў у небе над нашым дахам пяць ластавак. Яны лёталі ў зружавелым вячэрнім паветры. Я заўважыў, што дзве з іх лётаюць больш жвава і лёгка, чым тры астатнія. Ластаўкі-бацькі вучылі лётаць сваіх птушанят. Увосень ластаўкі зніклі, і наш дом як быццам нешта страціў.
Пэўна-асабовыя:1. – Не балбачы. Лепш ідзі пад той белы слупок ля пуці, там і капай, – загадаў старшына.
2.Заўтра, як сцямнее, адыдзеце за лес.
3. I цяпер так шкадую, што не паслухаў яго, хоць, канечне, ён не ведаў усяго, а толькі здагадваўся.
Няпэўна-асабовыя: 1.Чаго спалохаліся? 2. Падумаеш: страляюць! 3. Пасадзілі нас у КПЗ, пачалі следства.
Безасабовыя: 1.Тут было зацішна і даволі ўтульна.
2.Трэба было спяшацца, каб завідна выбраць, дзе паставіць сакрэт, і старшына шпаркім крокам рушыў далей.
Ішоў час, і настаў дзень, калі я ўбачыў у небе над нашым дахам пяць ластавак. Яны лёталі ў зружавелым вячэрнім паветры. Я заўважыў, што дзве з іх лётаюць больш жвава і лёгка, чым тры астатнія. Ластаўкі-бацькі вучылі лётаць сваіх птушанят.
Увосень ластаўкі зніклі, і наш дом як быццам нешта страціў.