Вакол хаты ў вёсцы растуць яблыні, кусты і кветкі. ўпрыгожылі хату карцінамі, тоўстымі дыванамі і старымі антыкварнымі гадзінамі. , хата ніколі не бывае пустой, нават тады, калі ў ёй нікога няма. лясная фея або дух пастаянна ахоўваюць вясковую хату. Вёска, дзе знаходзіцца хата даволі маленькая. У ёй каля дваццаці хат, хата у вёсцы размешчана побач з лесам. суседзі вельмі прыемныя і прыязныя вясковыя жыхары. Яны часта заглядваюць у госці і заўсёды гатовыя дапамагчы . Увогуле, беларуская хата – гэта выдатная ідэя! Гэта асаблівае месца для адпачынку і можа быць нават для пражывання. Чыстая вада, свежае паветра, спакойная атмасфера прымусяць вас забыцца пра ўсё на свеце.
Сцелюцца над долам.
Не спяваюць птушкі,
Сціхнуў лесу шолам.
Сцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна —
Блізка, блізка восень,
Смутная часіна!
Зажурыцца неба,
Схованае ў хмары,
і агорнуць сэрца
Нейкі жаль і мары.
Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.
Стомленасць, знямеласць...
Тояць думку боры...
Шш! што та за гукі
Чуюцца ў прасторы?
Жаласна-прыгожа
Льюцца ў небе гукі,
Слухаюць лясы іх,
Луг, балота, лукі.
У бязмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.
Меншыцца шнурочак,
У паднеб'і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг — і прападае.
і стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што — сам не знаеш.
Так у час расстання
З тым, хто сэрцу любы,
Адчуваеш смутак
Цяжкай страты-згубы
і глядзіш маўкліва
На дарожку тую,
Што нясе ўдалечу
Душу дарагую.
Якуб Колас.