В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия

27-09-862 злучнік (ПАДАГУЛЬНЕННЕ) Варыянт 1 1. Выпішыце сказы, у якіх злучнік звязвае аднародныя члены сказа. Гаварылі, што ён меў тытул ні то графа, ні то барона. (К. Чорны) Я люблю ўсходы нашых палеткаў, і спавітыя ў (K. зелень лугі, і шум бору пануры, глухі, і шаптанне крынічнае ўлетку. (Я. Купала) Вы б раздзеліся, а то яшчэ гадзіну чакаць. (К. Чорны) 2. Чым падобныя і чым адрозніваюцца паміж сабой прына- зоўнікі і злучнікі? 3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце злучнікі і ўкажыце, якія яны па саставу жывання. Вызначце стыль і тып тэксту. ту. Дзве старонкі, дваццаць ці дзвесце". А може, тыс…чы тыс…ч?… Усё адно, нават іх будзе мала каб годна ўславіць цябе, родная беларуская мова. Таму што* міл. ёны тваіх людзей самім .снаваннем сваім з самага пачатк. дзён кожным трапным словам кожнай любоўнай ці гнеўная думкай кож- сл ным знішчальным зд…еклівым іранічным або, наадварот, добрым лірычным сказам славяць цябе. славіць будуць пакуль не скончыцца жыццё лю.ское і думка лю…ская на Зямлі. (У. Караткевіч)

Показать ответ
Ответ:
pwgamerproyt
pwgamerproyt
14.11.2021 00:03

У «Палескай хроніцы» мы пазнаёміліся з цэлым шэрагам герояў. Адны з іх адмоўныя, другія — станоўчыя. Але ўсе яны аб'яднаныя адным часам, аднымі праблемамі, дый жывуць усе ў адной мясцовасці — на Палессі, там, дзе нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства і самога Iвана Мележа. Нягледзячы на тое многае, што яднае герояў рамаца, аўтар кожнага з іх праводзіць па яго асабістай, наканаванай ці то лесам, ці збегам абставін, дарозе, назва якой «жыццё». Напэўна таму, усё ў творы здаецца натуральным і жыццёвым: адны героі разыходзяцца, другія сустракаюцца, адны знайшлі свае шчасце, другія — так і дажываюць свой век у бясконцых пошуках, не спазнаўшы яго, трэція дакрануліся да яго, болын таго — пазналі асалоду яго і ўсё астатняе жыццё вымушаны жыць толькі гэтымі незабыўнымі імгненнямі.

Менавіта да ліку апошніх адносяцца і галоўныя героі твора — Васіль Дзятлік і Ганна Чарнушка. Чытаючы першыя старонкі, мы становімся сведкамі, як шчасліва і прыгожа складваюцца адносіны юнака і дзяўчыны. Каханне іх чыстае, светлае, трапяткое. Працуючы з раніцы да вечара, Васіль не ведае стомы. I не таму, што ён поўны моцы, яе ён толькі набіраецца: Васілю прыбаўляюць сілы думкі аб спатканні з каханаю дзяўчынаю, якая — ведае — плаціць яму тым жа.

У жыцці Васіля дзве мары — звязаць свае жыццё з Ганнай і набыць яшчэ зямлі. Ды не абыякой, а самай лепшай, што знаходзіцца ля цагельні і належыць куранёўскаму багацею Карчу. Набліжаецца перадзел, і чым ён бліжэй, тым болып хлопец хвалюецца. Ён ужо амаль упэўнены, што зямля гэта будзе належаць яму. «А інакш, дзе ж справядлівасць?»— думае Васіль. Ён і Ганне расказаў пра свае мары. Праўда, яна ўспрыняла гэта не так сур'езна, як бы хлопцу хацелася, але гэта не бяда: будзе зямля, тады і Ганна таксама парадуецца за яго.

Невядома, як склаліся б адносіны Васіля і Ганны, калі б не выпадак з бандытамі. Менавіта гэтае здарэнне намеціла мяжу ў іх чыстых адносінах, якая з кожным годам станавілася ўсё болын акрэсленай. Ганна абвінаваціла Васіля ў тым, што ён паказаў бандытам хату яе сваякоў. Праўда, яна хутка зразумела, што віны яе каханага ў тым няма, ды было позна: адыходзячы ў турму, Васіль не азваўся да яе, нават не паглядзеў у яе бок, хоць і вельмі хацелася. I віной гэтаму была не столькі крыўда, колькі яго прыродная панурасць і зацятасць.

Час ішоў, і вузел непаразуменняў зацягваўся яшчэ больш, хоць яны кахалі адно аднаго, як і раней. Васіль не захацеў паверыць Ганне, што паміж ей і Яўхімам Карчом там, у лесе, нічога не адбылося. А дзяўчына была над та горд аи, каб прасіць паверыць ей.

Аднак была і яшчэ адна прычына, што стрымлівала Васілёвы пачуцці, і мне здаецца, яна галоўная — усё тая ж неадольная мара аб зямлі. Не адзін ужо раз Васілю прыходзіла думка павялічыць свой надзел за кошт пасагу. Спачатку ён адганяў яе, як дакучлівую муху, а потым падумаў: а чаму б і не? Тым больш, што адносіны з Ганнай былі парушаны.

Што датычыцца Ганны, то яе каханне да Васіля не згасла, толькі побач з ім пасялілася крыўда. Як мог ён, адзіны, каго яна кахала, паверыць не ей, а злым плёткам? Да гэтай крыўды далучыліся і ўгаворы мачыхі, і перажыванні за старога бацьку. Усё гэта падштурхнула дзяўчыну даць згоду Яўхіму выйсці за яго замуж.

Ажаніўся і Васіль. I пасаг за жонкай узяў ладны: добры кавалак зямлі, і хату стаў будаваць новую. Аднак спакою не было: не выходзілі з галавы успаміны пра тыя шчаслівыя вечары, што правёў побач з Ганнай, пра шчырыя і нясмелыя пацалункі.

Не склалася шчасліва і Ганніна замужжа. Эгаістычны і самаўпэўнены Яўхім быў так непадобны да стрыманага, сціплага і пяшчотнага Васіля, думкі пра якога не выход зілі ў яе з галавы. Не адзін раз парывалася Ганна пайсці ад яго, але не адважвалася. I толькі смерць дачкі падштурхнула маладую жанчыну да гэтага ўчынку.

Не шчаслівы Васіль, не пічаслівая Ганна. I ён, і яна жывуць толькі ўспамінамі. Здавалася б, зрабі кожны з іх адзін крок — і пакутлівага жыцця не было б. Але не ўсё так проста: шляхі-дарогі іх разышліся, і ў кожнага за плячыма цяжкая торба, якая замінае зрабіць крок насустрач адзін аднаму. I калі больш рашучая Ганна яшчэ здольна на гэта, то Васіль — не. Таму, калі яны пазней сустрэліся, і Ганна прапанавала свайму каханаму кінуць усё, Васіль гэтага не зрабіў: шкада было пакінуць зямлю, да якой прывык, хату, дзіця, хоць і не любую, жонку.

З цягам часу ён зразумеў сваю памылку, але было позна: дарогі разышліся так далека, што і за ўсё астатняе жыццё ён не дайшоў бы да сваей Ганны.

0,0(0 оценок)
Ответ:
Marksensei
Marksensei
17.02.2023 18:46
Вучонага мала краналі планы і падзеі надзённасці – змалку ён адасобіўся ад усяго, што не складала чароўнай прывабы мастацтва. З гэтай, відаць, прычыны ён не разумеў і не дужа цікавіўся братам – інжынерам-канструктарам самалётаў.Ён не быў ваенным, ён быў вучоным. Але, нягледзячы на гэта, Фішар даказаў, што можа быць смелым, і, як і многія іншыя салдаты, аддаў сваё жыццё за абарону радзімы.,яму ўжо мінуў трэці дзесятак.Ён гадаваўся ў Ленінградзе. У яго бацькі, старога доктара Фішара, была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету, і першыя малюнкі, якія захапілі хлопчыка, былі рэпрадукцыі з альбомаў жывапісу і скульптуры. Апынуўшыся ў войску, Фішар адчуў сябе белай варонай, няўмекам, самым няўдалым з усіх у гэтай гаманлівай, асаблівай, ні на што вядомае яму не падобнай грамадзе разнастайных людзей. Ён ніяк не мог навучыцца хадзіць у нагу, хутка ўскакваць на пад’ёме, няўклюдна пад рогат таварышаў аддаваў чэсць, заняткі па штыкавому бою ўшчэнт знясільвалі яго. Спярша ён горка перажываў, балюча зносіў уціск крыклівых сяржантаў, каяўся за няўвагу да вайсковай справы ў інстытуце і думаў, што ён самы няздольны чалавек на зямлі. Ён быў чалавек удумлівы і разумеў, што гэта пакутна і марудна нараджаўся ў ім той, на каго ён менш за ўсё рыхтаваў сябе, – нараджаўся баец.
У канцы аповесці Фішар мужна памірае, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота