В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия
Лизик2007
Лизик2007
03.11.2020 18:29 •  Литература

Падрыхтуйце вуснае паведамленне пра галоўнага героя апавядання — тоніка. Звярніце ўвагу на тое, як аўтар малюе знешнасць героя, паказвае яго звычкі і забавы, адносіны з іншымі персанажамі, выяўляе яго пачуцці і хваляванні (праз успрыманне навакольнага свету і людзей, праз учынкі і ўнутра­ ныя перажыванні).

Показать ответ
Ответ:
ANGELINA69Z
ANGELINA69Z
19.03.2022 13:00

ответ: Тонік быў звычайным вясковым хлопчыкам. Ён рос ў няпоўнай сям’і — у яго была толькі маці, але ўся вёска ведала, што яго бацька — кравец. З-за гэтага яму далі мянушку Паплісты. Ён быў:   “быў таўстагубы, і гэтак зацята глядзеў спадылба, як яго прызнаны цэлаю вёскаю, але не запісаны ў метрыцы бацька.” Як і ўсе хлопчыкі, ён любіў купацца ў рэчцы, лавіць рыбу і ракаў, збіраў кулі, дапамагаў матулі па хатніх справах, пас кароў. Акрамя гэтага разам з іншымі рабятамі лазілі ў Мокуцеў сад за недаспелымі яблыкамі. Калі да яго ў хату прыйшлі паліцаі, ён раскаўзаў у каго можна ўзяць каня для абоза. Вінаваціць хлопчка цяжка. Вайна такая, што цяжка зразумець, дзе свае, а дзе чужыя, ад каго найперш чакаць бяды. Праўда, як паводзіць сябе ў некаторых сітуацыях, Тонік ведаў. На пытанне паліцая, ці ёсць хто з іхняй вёскі ў партызанах, адказаў адмоўна, хоць і чуў пра аднаго. Ён проста паўтарыў словы старога Піліпа, якія той сказаў рыжаму немцу. Прамой віны Тоніка ў тым, што Мокуця застрэлілі паліцаі, няма. Разам з тым маральная адказнасць ёсць, бо ён недзе ў душы парадаваўся, што забіраюць у абоз гаспадара салодкіх яблыкаў. Пакуль ён вернецца з абозу, то, напэўна, забудзецца пра Тонікаў набег на сад, і пакарання можна будзе пазбегнуць. Тым больш, што аднойчы ў хлопчыка так ужо было, калі ён упусціў карову ў Жолудзеў авёс. Аднак,к алі вярнуўся конь Мокуця, хлопчык пачаў перажываць. Гэта сведчыць пра тонкую, уражлівую натуру Марылінага сына: ён адчуў, што здарылася нешта нядобрае, што вінаваты ў нечым страшным і непапраўным. А пра Арсеніка ўжо ў пачатку апавядання чытаем, што "быў ён надта рахманы і вельмі разважлівы". У гэтага хлопчыка пачуцці прыглушаныя. Ён не адчувае бяды, жыве надзеяй, што ўсё будзе добра, як заўсёды. Таму ён і ў хаце доўга не затрымліваецца, калі ў сям'і гора, а імкнецца да сяброў. Пасля таго, як усёж бацька не з’яўляецца Тонік не знаходзіць сабе месца. У душы героя ідзе змаганне: прызнацца ці не прызнавацца сябру, што гэта ён паказаў паліцаям Мокуцеву хату, сказаў, што ў іх ёсць конь. Некалькі разоў Тонік парываецца гэта зрабіць, і нарэшце робіць гэта. Калі стала вядома пра гібель Мокуця, Тонік цяжка захварэў. Ён узяў на сябе чужую віну — віну тых, хто распачаў жахлівую вайну, якая вымушае рабіць нялюдскія ўчынкі не толькі дарослых, але і дзяцей. Пісьменнік завяршае твор радкамі, якія даюць надзею на выздараўленне Тоніка: маці рыхтавала сыну напой з гарніку, "што памагае, як яна ведала, ад усіх хвароб". У адносінах да Тоніка можна адназначна сцвярджаць, што ў дзесяць гадоў для яго скончылася дзяцінства, і вінаватая ў тым вайна, якая адабрала ў яго радасць маленства.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Литература
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота