В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия
max19811
max19811
21.05.2022 19:57 •  Литература

Онер былым бар журтар автор беинесы

Показать ответ
Ответ:
Королина2022
Королина2022
02.09.2022 06:51

Назва рамана і яго дзвюх частак не выпадковыя. Каласы — людзі, якія, нібы серп, зразае смерць з палет-каў жыцця. Серп, хутчэй за ўсё, — уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага «жніва». «Вый-сце крыніц» — гэта вытокі маладога пакалення, звяза-нага крэўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй, з Айчы-най. Прадстаўнікі гэтага пакалення — Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі — павінны аб'яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і помсты. «Сякера пры дрэве» — гэта сялянс-кая зброя, якая чакала свайго часу, і «зброя» генерала-вешальніка Мураўёва, які жорстка расправіўся з уд-зельнікамі паўстання.

Алесь Загорскі — галоўны персанаж рамана. Яго можна ўспрымаць як гістарычную асобу, але пры гэ-тым не трэба забываць, што гэта ідэалізаваны, а не канкрэтны герой. Ён увасобіў спрадвечную мару бела-рускага народа аб месіі, збаўцы, які абудзіць родную зямлю ад доўгага сну, верне яе да жыцця. У гэтым выяўляецца адна з рысаў рамантызму, якая бярэ пача-так з вуснай народнай творчасці. I хаця Алесь не робіць нейкіх звышнатуральных учынкаў, ён — рамантычны герой, бо ў яго душы спалучаюцца рысы сапраўднага змагара за народнае шчасце і наіўнага летуценніка, які верыць у ідэалы дабра і справядлівасці, змагара, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабод-на жыць на роднай зямлі. I можа, ніхто не адчуваў так востра гэтай патрэбы, як чалавек працы — селянін. Таму аўтар ідзе на свядомае парушэнне гістарычных рэалій: Алеся аддаюць на дзядзькаванне, хаця ў XIX стагоддзі гэтага звычаю шляхта ўжо не прытрым-лівалася. Чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую ся-лянскую працу і побыт. Толькі ў гэтым выпадку ён будзе ведаць іх сапраўдны кошт і зможа выступіць у абарону тых, хто бяднейшы за яго і мае менш правоў. Такім уяўляецца аўтару шлях станаўлення сапраў-днага беларуса, выратавання яго спадчыны і роднай культуры.

Вобраз Алеся грунтуецца не толькі на рамантыч-ным, але і на рэальным светаўспрыманні. Алесь вы-ступае як рыцар з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа. У сям'і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалаве-ка, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не пры-ніжацца, ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў і тых каштоўнасцяў, якія набывалі для іх часам значэнне сакральнага сімвала. Адным з сімва-лаў чалавечай працы і поту быў хлеб. У гэтым плане паказаны той эпізод з рамана, калі юны князь Загорскі падымае кавалак хлеба, які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі: «Даруй, Божухна!» Алесь — не толькі рамантык, які бачыць у сне белых коней, увасабленне свабоды і светлых ідэалаў, але, адначасова, і рэаліст, які думае аб самых звычайных, паўсядзённых спра-вах. У вобразе маладога Загорскага выяўляюцца рысы характару і паводзінаў рэальнага чалавека.

Грамадзянскае сталенне Загорскага, такім чынам, адбываецца не толькі на рамантычным грунце. Бацькі Алеся добра ўсведамлялі, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае — тое, што надае змаганню мэту і служыць светлым ідэ-алам гэтага змагання. Вялікую ролю тут адыграў ста-ры Вежа, дзед Алеся, прозвішча якога таксама не вы-падковае. Вежа — гэта нібы маяк, на які павінна арыентавацца маладое пакаленне. Нездарма дзед кажа, што «трошкі лепшы» за ўнука. Дзед навучыў Алеся таму, што павінен ведаць сапраўдны грамадзянін: праў-дзе аб прыгоне і парадках, якія панавалі ў Расіі, аб шляхах грамадскага развіцця. I, пазнаючы гэту праў-ду жыцця, Алесь разумее, што здольны змяніць рэчаі-снасць, але яшчэ не ўсведамляе як. Гэты разрыў паміж здольнасцю і немагчымасцю ажыццявіць задуманае — яшчэ адна рыса героя рамантычнага характару. Разу-меючы, што нельга ахапіць неабдымнае, Алесь дае сабе клятву змяніць хаця б нешта, тое, на што ў яго хопіць моцы.

«Колас да коласа — сноп будзе», — кажуць у на-родзе. Загорскі ўсведамляе, што адзін ён — як колас у полі, што патрэбна вялікая сіла, каб зварухнуць ака-мянелыя пласты жыцця. Сустрэча з Каліноўскім нат-хніла Алеся на адданае служэнне справе, за якую ах-вяраваць можна не толькі каханнем, але і жыццём. Увабраўшы ў сябе ўсё лепшае ад простага народа і ўзбагаціўшыся веданнем сапраўднай мінуўшчыны, герой уступае ў дарослае жыццё, выразна ўсведамля-ючы цяжкасці на шляху дасягнення выпакутаванай мэты.

0,0(0 оценок)
Ответ:
OlesyaSteb
OlesyaSteb
19.02.2020 06:44
Верность       Ромео и Джульета предпочли смерть разлуке,
Царевич Елисей искал свою мертвую царевну (Пушкин), в сказках Иваны царевичи вызволяют любимых от Кощея,
Левин и Китти в Анне Карениной (Лев Толстой)- верный надежный муж, семьянин; а вот Стива Облонский в этой же книге постоянно изменяет Долли, с чего и книга начинается; да и Анна изменила своему мужу Каренину.
В Войне и мире верные семейные пары Наташа Ростова и Пьер Безухов, Николай Ростов и княжна Марья; в то же время в молодости у Наташи было увлечение Анатолем Курагиным, из-за чего она порвала с Болконским, Ростов оставил влюбленную в него преданную Соню, воспользовавшись тем, что она вернула ему слово (обещание жениться)
Маргарита верна Мастеру и готова сотрудничать с нечистой силой, чтоб вернуть его    (Булгаков)
А вот Дездемона не изменяла Отелло, а он поверил клевете и убил ее - это тоже тема измены (Шекспир)
Граф Альмавива в Женитьбе Фигаро изменяет своей жене, которую так страстно любил и добивался в Севильском цирюльнике (Бомарше), пока она не смогла снова вернуть его интерес к ней, переодевшись служанкой.
Татьяна Ларина отвергает влюбленного Онегина, оставшись верна мужу, хотя и выходила за него не по любви                Достаточно:
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Литература
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота