В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия
Serzhantiko
Serzhantiko
21.04.2020 02:10 •  Литература

Анализ произведения вагнер н. п христова детка
!

Показать ответ
Ответ:
ritagribaleva
ritagribaleva
12.06.2021 11:37
Стихотворение большое, за "все" не ручаюсь.
Эпитеты: в пустынных степях, гордые пальмы, почва бесплодная, струя холодная, святой приговор, в дали голубой, песок золотой, смуглые ручки, черные очи, веселый стан, мохнатой главою, нежданных гостей, малые дети, коршун хохлатый.
Олицетворение - все стихотворение построено на приеме олицетворения: пальмы "ропщут на бога", приветствуют гостей, потом "разрублены были тела их потом" - это тоже про живых говорится.
Сравнение: "прыгал, как барс, пораженный стрелой"
Антитеза - цветущий оазис в начале стихотворение - голая пустыня в конце.
Написано амфибрахием, с парными рифмами.
0,0(0 оценок)
Ответ:
Bogdan2017
Bogdan2017
09.02.2023 17:04

Геніяльным з'яўляецца толькі такі твор мастацтва, які адначасова ўяўляе з сябе сімвал і дакладнае выражэнне рэчаіснасці.
Гі дэ Мапасан. Аповесць "Знак бяды", адзначаная ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй, - адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з'ява ў гісторыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны. Галоўнае для аўтара - не адлюстраваць ваенныя дзеянні з гістарычнай дакладнасцю, а паглыбіцца ў псіхалогію чалавека падчас жорсткіх выпрабаванняў. Васіль Быкаў ставіць сваіх герояў перад выбарам. І затым тлумачыць нам, чаму яны выбралі менавіта тое, а не іншае. Пры гэтым пісьменнік заўсёды падкрэслівае сувязь выбару, зробленага героямі, з усім перажытым імі, жыццёвым вопытам, атрыманай у спадчыну ад бацькоў мараллю. Нягледзячы на жыццёвую аснову аповесці (правобразамі галоўных герояў з'яўляюцца бацькі пісьменніка), "Знак бяды" - твор сімвалічны. Гэта становіцца зразумелым яшчэ з прадмовы: маляўнічая паўжывая старая ліпа, "абгарэлая і аднабокая, з тоўстым каржакаватым камлём, у якім зеўрала прамая шчыліна дупла", выступае як сімвал разбурэння, заняпаду, абарванага жыцця. Нават птушкі баяліся сесці на яе голле, бо "сваім птушыным інстынктам адчувалі ў гэтым знявечаным дрэве злую прыкмету няшчасця, знак даўняй бяды".

У пачатку твора апісваецца звычайны побыт старых хутаран Петрака і Сцепаніды, іх небагатая гаспадарка, немнагаслоўныя размовы, невясёлы роздум аб канцы жыцця. Старыя думаюць пра дзяцей, ад якіх даўно не было вестак, пра зверствы акупантаў. Галоўныя героі спачуваюць адно аднаму, крыху іранізуюць: Пятрок з жончынай нявытрыманасці, рэзкасці, канфліктнасці, а яна з яго бесхарактарнасці, пакорнасці абставінам. Абое спадзяюцца перажыць цяжкі час разам. Але, як ні стараецца Пятрок прыстасавацца да абставін, як ні спрабуе Сцепаніда адносіцца спакойна, стрымана да новых гаспадароў жыцця, у іх нічога не атрымліваецца.

Паказ жыцця галоўных герояў поўны знакаў бяды, сімвалаў нязбытнасці ўсіх намаганняў да лепшай долі. Атрымаўшы свой надзел, бязмерна шчаслівыя маладыя Пятрок і Сцепаніда пачулі з вуснаў старога пана Яхімоўскага, што будаваць шчасце за кошт іншых нельга, і іх нястрыманая радасць адразу патухла. Аглядаючы палеткі, маладыя гаспадары знаходзяць на зямлі мёртвую птушку - старадаўняя прыкмета няшчасця, пакут. Упаўшая ад непасільнай працы кабылка - знак непамернасці ўзваленага на чалавека цяжару. І, нарэшце, Галгофа - біблейскі сімвал пакут Петрака і Сцепаніды. Абодва шчыра верылі, што гэта зямля зачараваная, што яны робяць усё, што ад іх залежыць, каб чакаць добрага ўраджаю. Яны не адмаўляліся несці свой крыж да канца і спадзяваліся на Бога: "А мо і праўда паможа? Адвядзе праклён ад гэтай клятай людзьмі і Богам зямлі". І ўраджаі былі: і добрыя, і благія, зямля прымала чалавечы клопат аб ёй і як-неяк вяртала сваім дабрадзеям дары.

Самы яркі сімвал у аповесці - зруйнаванне вясковымі камсамольцамі крыжа на Галгофе. Яго спільвалі Петраковай пілой, ды яшчэ і вучылі, што забабоны - перажытак. Гэта знак поўнай маральнай разбэшчанасці, уседазволу. Чаго ж здзіўляцца бесцырымоннаму абыходжанню немцаў з паланёным народам? І ўсё ж паводзіны паліцаяў падаюцца больш страшнымі, жорсткімі, бесчалавечнымі - яны ж усё-такі свае, вясковыя. Пятрок і Сцепаніда гінуць ад рук сваіх суайчыннікаў, і гэта не выпадкова. Акупантаў можна прагнаць з роднай зямлі, а псіхалогію ўседазволенасці, духоўнага вынішчэння перамагчы нельга.

Напрыканцы яшчэ сустракаецца шмат сімвалаў. Гэта і сон Сцепаніды пра пацука з ненажэрнай зяпай - фашысцкую навалу. Гэта бомба - сімвал стоенага народнага гневу, перамогі дабра над злом. "Зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно няздольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца толькі кары".

І галоўны сімвал - палаючая хата - помнік чалавечаму духу, унутранай свабодзе, якую нікому адняць не пад сілу.

"Знак бяды" - кніга-рэквіем і кніга-заклік. Гэта помнік героям і ахвярам, гэта запавет не паўтараць памылак мінулага.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Литература
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота