Алгарытм анализу празаичнага твора мяжы 1. Час і абставіны напісання твора, задума.
2. Тэма (пра што напісаны твор?).
3. Праблема (якія важныя пытанні ставяцца ў творы?).
4. Ідэя (якую думку аўтар хацеў данесці гэтым творам?).
5. Назва (чаму тэкст мае такую назву?).
6. Жанр (навела, прыпавесць, апавяданне, аповесць, раман).
7. Пафас (гераічны, трагічны, сентыментальны, рамантычны,
драматычны, гумарыстычны, сатырычны).
8. Кампазіцыя (якія часткі вылучаюцца ў творы? як яны звя-
заны?).
9. Сюжэт (пралог, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, раз-
вязка, эпілог; лірычныя адступленні, пейзажныя замалёўкі, часавыя
перастаноўкі, устаўныя эпізоды).
10. Героі твора (прататып, знешні воблік, характар, учынкі, мова
героя, характарыстыка — аўтарская і дзейнымі асобамі).
11. Мастацкія сродкі (тропы — метафары, метаніміі, сінекдахі,
сімвалы, мастацкія дэталі, сродкі сінтаксічнай выразнасці, сродкі
гукавой выразнасці).
12. Мова твора (лексіка — прафесіяналізмы, дыялектызмы, за-
пазычанні, устарэлыя словы, наватворы, эмацыянальна афарбаваныя
словы; фразеалогія; сінтаксіс — будова сказаў, няўласнапростая,
простая мова, дыялогі, палілогі).
13. Асабістае меркаванне пра твор.