Пейзаж— апісанне прыроды, якое мае важнае значэнне для характарыстыкі дзеяння, душэўнага стану героя. Акрамя таго, што пейзаж апісвае прыроду і раскрывае душэўны стан героя, ён можа расказаць пра месца і час дзеяння, абстаноўку, у якой адбываюцца падзеі, можа выяўляць пачуцці аўтара, адпавядаць ім або знаходзіцца ў кантрасце з імі.