В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия

Якое месца займаюць малюнкі прыроды ў характарыстыцы персанажаў? Прывядзіце прыклады з тэксту. Пташнікаў. Алені

Показать ответ
Ответ:
JIuchno
JIuchno
17.04.2019 01:50
Вялікую ролю ў раскрыцці характара Іркі іграюць малюнкі прыроды:
«Ірка любіла восень. Можа, таму, што ў Бярэзаўцу тады было ціха-ціха. Цішыня плыла недзе адтуль, з Паліка, з пушчы, плыла ракою, гэткай  жа ціхай, як і сам Бярэзавец. Рака ніколі не разлівалася і не стагнала, вясной у час паводкі ў ёй толькі падымалася вышэй цёмная вада.»
«Увосень у Бярэзавец злятаюцца сарокі і сіваваронкі. Сарок Ірка не любіла: яны злодзеі і стракочуць без аддухі, лезуць на двор у карытца да парасяці, хоць тады яны і «варожаць на госця», як кажа маці. Нехта ж выдумаў — сарок дык тых хоць ты палкай гані, а гасцей з той пары, як пераехалі ў Бярэзавец, ні разу не было.»
«Увосень, калі стаіць пагода, шапаціць пад нагамі мох і трава'сівец, гараць сіняватыя хвойкі верасу на пасецы — верас высокі, што трава ў лучках. Па ім поўзаюць мурашкі, вялікія, з крыльцамі, і лётаюць пчолы. Сядзе пчолка на верасовую галінку, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай  зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла, — п’е. З балота ад ракі прылятаюць вялізныя зялёныя стракозы, лапочуць над верасамі сваім доўгім бліскучым крыллем, але пчолы іх не баяцца. Ірка любіць пчолак: яны збіраюць мёд. А позні мёд — зелле.»
«Найсмачнейшыя цяпер брусніцы — як вінныя яблыкі, не раўня ім маліны. Ірка ўмее збіраць брусніцы. Яны на пасецы растуць шышкамі, як бабок на балоце. Сасмаргнеш шышку — поўная жменя. А ля пнёў іх — як хто ўзяў ды рассыпаў з кошыка.»
«Першага выбуху яна не пачула: пасека неяк застагнала сухім рэхам, загрымела і запыліла,схаваўшы з вачэй дарогу. Ірка ўся сціснулася,  прыпала аж да зямлі і пабегла, нічога не бачачы. Ёй раптам успомнілася, як яны ў блакаду з татам беглі так з вёскі ўзлессем па пасецы, дзе былі  бульбяныя ямы, а ўсюды рваліся міны. Такі ж ад іх сухі трэск і выбухі, такі ж дым і пыл. Тады яны з татам ледзь праскочылі, тады ў таты на руках забіла маленькую Верачку, яе сястру. Яна бегла і бегла цяпер па карчах і пяску, не чуючы пад сабою ног, закрываючы вочы, бо па твары секла нечым калючым, мусіць, жвірам, і ад дыму аж блажыла.
Выбухі сціхлі раптоўна, як і пачаліся. Стала зноў ціха-ціха, як заўсёды ў Бярэзаўцу. Ірка тады апусцілася на халодны, свежы пясок ля неглыбокай ямкі і выцерла вочы. Яны калоліся, мусіць, ад пылу і поту. Суха было на языку. «Здурнела... — Ірка пачала страсаць пясок з кофты. — Гэта ж леспрамгасаўцы. Карчы дзяруць…»
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Другие предметы
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота