Васіль Быкаў - аўтар самых пранізлівых кніг пра вайну. Па яго творах былі пастаўлены дзесяць фільмаў, балет і опера. Экранізаваныя, у прыватнасці, былі "Трэцяя ракета", "Альпійская балада", "Пастка", "Дажыць да світання", "Воўчая зграя", "Абеліск", "Сотнікаў", "Знак бяды".