Аднойчы Ірка не сустрэла ля стажка аленяў. Гэта здарылася таму, што рагаты быў застрэляны бацькам і яго сябрам Язэпам. Магчыма, бацька заўважыў, што Ірка прыкармлівае жывёл і скарыстаўся гэтым. Яму было няёмка, бо ён быў ляснік і павінен захоўваць аленей – забіваць іх было забаронена. З аднаго боку яго можна зразумець — іх сям’я галадала і ён забіў аленя, каб перажыць зіму, але гэты ўчынак падобны на злачынства таксама.