Што збліжае гэту літаратурную казку з фальклорнымі творамі? Знайдзіце ў казцы выразныя адзнакі ўплыву вуснай народнай творчасці (прааналізуйце падзеі, канфлікт паміж героямі, мову твора).
Літаратурная казка мае ўплыў фальклорных твораў. Тут дзейнічаюць казачныя персанажы — Велікан, герою дапамагаюць сілы прыроды (навальніца забіла Велікана). Адметна і мова казкі — ёсць прыметы, прыказкі, ёсць трохкратныя паўторы (тры разы звяртаўся па дапамогу бацькі Пятро). Тут як і ў фалькорным творы ідзе барацьба са злом, дабро перамагае.