Мацвей — былы мытар (служачы, які збіраў падаткі), дзяржаўны чыноўнік, даволі заможны і адукаваны чалавек. Аднойчы ён пачуў казань Хрыста і быў настолькі ўражаны, што вырашыў не пакідаць Настаўніка і запісваць усе яго словы. Менавіта ён падрабязна запісаў Нагорную казань — маральна-этычнае вучэнне Хрыста — кодэкс маралі, вышэй за які чалавецтва нічога пакуль не прыдумала. Евангелле паводле Мацвея і нарадзілася з першапачатковых дзённікавых запісаў. Тут падрабязна фіксуецца, каго і дзе вылечваў Хрыстос, іншыя яго цуды, прыводзяцца казанні, прыпавесці, размовы з вучнямі.
Святы Марк паходзіў з заможнай іерусалімскай сям’і. Быў ён чалавекам адукаваным, добра валодаў грэчаскай і лацінскай мовамі. У доме Маркавай маці спыняўся ў Іерусаліме Хрыстос з вучнямі. Дом стаяў па суседстве з так званым Гефсіманскім садам (ён і сёння існуе), таму Марк-юнак аказаўся сведкам драматычных падзей, што адбываліся там (апошняя ноч перад судом, маленне Хрыста, пацалунак здрадніка Юды, арышт Настаўніка). Марк пайшоў за рымскімі салдатамі, якія павялі Ісуса на суд да святароў Іерусалімскага храма. У далейшым, пасля Узнясення Хрыста, Марк падарожнічаў па Міжземнамор’і, але ўрэшце ў Рыме стаў сакратаром Святога Пятра. У сваім Евангеллі Марк, па-першае, выклаў тое, што чуў непасрэдна ад першага з вучняў Збавіцеля — Пятра, па-другое, расказаў пра тыя падзеі, сведкам якіх быў сам. Марк падкрэслівае, што Хрыстос-Бог добраахвотна прыняў пакуты і смерць, каб выкупіць грахі людзей. Відаць, Выкупленне ўваходзіла ў Праграму стварэння чалавека, які ад пачатку быў надзелены Богам свабодай волі.
Лука — грэк, жыхар горада Антыохіі, сталіцы Сірыі, на той час трэцяга па велічыні і значэнні культурнага цэнтра Міжземнамор’я і Заходняй Азіі. У гэтым агромністым багатым горадзе ўзнікла адна з першых буйных абшчын хрысціян, якая адыграла важную ролю ў фарміраванні хрысціянства. Сюды часта прыязджаў апостал Павел. Лука суправаджаў Паўла ў многіх падарожжах. Лука — урач, вучоны і яшчэ да Евангелля напісаў некалькі навуковых прац па гісторыі Грэцыі, Рыма і Усходу. З навуковага пункту гледжання Евангелле паводле Лукі найбольш верагоднае: ён уносіў у тэкст чарговы эпізод толькі ў тым выпадку, калі пра яго распавядалі не менш за два чалавекі-сведкі. Сама маці Хрыста Марыя паведаміла яму пра дзяцінства Ісуса. Лука, які быў таксама і выдатным мастаком, стварыў некалькі партрэтаў Божай Маці. Ён жа з’яўляецца аўтарам яшчэ адной кнігі Новага Запавету — «Апостала».
Іаан — сын заможнага рыбака з паселішча каля Генісарэцкага возера (прэсны буйны вадаём на поўначы Ізраіля, каля яко-га ў асноўным і праходзіла дзейнасць Хрыста). Іаан — адзін з найбліжэйшых апосталаў, якім дадзена было прысутнічаць пры ўсіх падзеях зямнога жыцця Збавіцеля. Прайшоўшы праз шматлікія выпрабаванні ў жыцці, Іаан, аднак, у адрозненне ад іншых вучняў Хрыста, пазбегнуў катаванняў і памёр у Эфесе ўжо ў пачатку ІІ стагоддзя сваёй смерцю.