У паэмах апавядаецца пра Траянскую вайну, якая адбылася прыкладна ў ХІІІ—ХІІ стагоддзях да нашай эры. Падставай для вайны грэкаў з траянцамі стала, паводле Гамера, выкраданне траянскім царэвічам Парысам грэчаскай прыгажуні Алены. Вайна цягнулася дзесяць гадоў, але дзеянне «Іліяды» ахоплівае апошнія яе тыдні. З абодвух бакоў знакамітыя героі — Ахіл, Гектар — дэманструюць мужнасць і адвагу. Троя аказалася знішчанай, разрабаванай, яе героі забітыя, жанчыны і дзеці апынуліся ў палоне.
Пра далейшыя падзеі мы даведваемся з іншай гам гамераўскай паэмы — «Адысея». Яна распавядае пра падарожжы па моры аднаго з самых разумных, кемлівых герояў-грэкаў — Адысея і яго спадарожнікаў. Творы Гамера ўражваюць сваёй шматграннасцю і шматпланавасцю (што якраз характэрна для паэм-эпапей). Тут адбіліся стагоддзі культурна-гістарычных напластаванняў, нездарма ў далейшым па паэмах навучалі дзяцей геаграфіі, ваеннай справе, мараходству і шмат якім іншым навукам. Персанажы Гамера сталі «вечнымі вобразамі» сусветнай літаратуры — сімваламі агульначалавечых імкненняў, пачуццяў, жаданняў. Так, Ахіл — герой «Іліяды» — увасабляе гераічны пачатак у чалавеку, але і складанасць, парадаксальнасць характару; Адысей — вечную прагу чалавека да падарожжаў, прыгод і ў той жа час любоў да роднага дому; Пенелопа — жаночую вернасць.