У ХІХ стагоддзе еўрапейскія, у тым ліку беларуская, літаратуры прайшлі шлях ад рамантызму да рэалізму, які ў савецкім літаратуразнаўстве атрымаў назву класічны, або крытычны, рэалізм, а ў заходнім — пазітывізм.
На месца выключнага (у рамантызме) рэалізм паставіў тыповае — як выражэнне заканамернага ў жыцці, адзінства абагульненага і індывідуальнага, праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці ў формах самой рэчаіснасці.
Рэалізм узнік і развіваўся паступова. У беларускай літаратуры можна вызначыць наступныя этапы:
Ранні этап — рэалізм Адраджэння:
выявіўся найперш у асветніцкай дзейнасці і творчасці Францыска Ска-рыны (празаічныя і вершаваныя прадмовы і пасляслоўі да перакладаў асобных кніг Бібліі), у паэзіі Міколы Гусоўскага («Песня пра зубра») і інш.
Асветніцкі рэалізм ХVІІІ — сярэдзіны ХІХ стагоддзя:
Зварот увагі на ніжэйшыя слаі грамадства, на асобныя этнасы, народы, краіны, іх своеасаблівасць, быт, культуру, патрэбы. У прыватнасці, яго рысы мы назіралі ў асобных «беларусазнаўчых» польскамоўных і беларускамоўных творах пісьменнікаў, сваім нараджэннем і тэматыкай цесна звязаных з Беларуссю (А. Міцкевіч, Я. Чачот, Я. Баршчэўскі і інш.). Пафасам адкрыцця беларусаў як народа прасякнуты паэмы Вікенція Равінскага «Энеіда навыварат» і Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе», якія ў ХІХ стагоддзі шырока бытавалі ў якасці ананімных фальклорных твораў.
Класічны (крытычны) рэалізм:
Галоўныя рысы — тыповасць, праўдзівасць, сацыяльная скіраванасць, гістарызм. Да іх ушчыльную наблізіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, у прыватнасці сваёй вершаванай аповесцю «Халімон на каранацыі» (1857) і фарсам-вадэвілем «Пінская шляхта» (1866). Аднак канчаткова класічны рэалізм у Беларусі сцвердзіўся ў беларускамоўнай творчасці Францішка Багушэвіча і польскамоўнай — Элаізы Ажэшкі («Зімовым вечарам», «Хам», «Над Нёманам» і інш.).