Якуб Колас пачаў стварэнне паэмы ў 1908 г. у Мінскім астрозе, дзе знаходзіўся за ўдзел у настаўніцкім з’ездзе. Тут ён стварае вершаваныя апавяданні пра жыццё сваёй сям’і ў канцы ХІХ стагоддзя. Напачатку ім у васьмі вершаваных апавяданнях было занатованы самыя яркія ўражанні маленства. Пасля гэтага, у яго з’явілася задума вялікага твора, прысвечанага найперш бацьку — лесніку на службе ў князёў Радзівілаў. Якуб Колас адчуваў свой сыноўні абавязак перад бацькам, які рана памёр. Пачуцці любові і замілавання — па меры абдумвання твора — набывалі большую глыбіню, розныя псіхалагічныя нюансы. Сям’я самога паэта была тыпова сялянская і жыла як тысячы, сотні тысяч сялянскіх сямей. У той жа час толькі адзінкі з сялян знаходзіліся на службе — ці ў дзяржаў-ных установах, ці ў прыватных уласнікаў, як Міхал Міцкевіч. Такое дваістае становішча ўжо рабіла лёс селяніна незвычайным, дадавала драматызму ў яго існаванне. Бацька Якуба Коласа быў чалавек неардынарны, ён як і сын усё жыццё марыў пра свабоду, хоць і не знаходзіўся за кратамі. Свабода для чалавека, які вымушаны служыць, каб карміць сям’ю, заключалася ва ўласнай маёмасці, у дадзеным выпадку — зямлі. Паэма «Новая зямля» задумвалася як твор пра свабоду, а свабоду бацькі паэта звязвалі з зямлёй. У савецкі час пісьменнік вярнуўся да паэмы: у 1919—1923 гадах напісаў яшчэ 19 раздзелаў і перапрацаваў некаторыя, створаныя ў турме. Так на свет з’явіўся аднзін з лепшых і глыбокіх твораў у нашай краіне.