Галоўным героем п’есы з’яўляецца Кім — трынаццацігадовы хлопчык з нялёгкім лёсам, менавіта ён знаходзіцца ў цэнтры падзей п’есы: прыёмны сын Юліі, як пасля высвятляецца — сапраўдны сын Ігара Каралёва. Разумны, шчыры, глыбокі, клапатлівы хлопчык, адданы сваёй прыёмнай матулі, іншым дзецям з дзіцячага дому сямейнага тыпу. Вобраз Кіма з’яўляецца асноўным у п’есе. Асноўная ідэя гэтага вобраза – сцвярджэнне думкі аб тым, што чалавек з юных гадоў павінен несці адказнасць за блізкіх, быць чулым і моцным у любых жыццёвых абставінах, мець актыўную жыццёвую пазіцыю.