Пры стварэнні якой-небудзь незвычайнай гісторыі пісьменнікі'фантасты часта звяртаюцца да чарадзейных казак, міфаў, легендаў і чэрпаюць адтуль вобразы, уражанні, займальны матэрыял для пабудовы сюжэта твора. Гэтак, як і ў казцы, чытач робіцца саўдзельнікам цікавых вандровак, таямнічых здарэнняў, нечаканых пераўтварэнняў.