За пяці хвілін... Мар'ян Дукса Пакуль трымаўся незалежна ў часе
і часу новы не прабіў адлік,
пакуль з табой сустрэча не збылася,
я мог спакойна сесці на цягнік.
Памчаць, паехаць — клікала дарога.
Наведаць сябра, што мяне любіў,
Пайсці дамоў... Hi гэтага, ні тога
у момант той чамусьці не зрабіў.
Я мог у рай ці ў пекла акунуцца,
але сысці адсюль за тры вярсты...
Ну што мяне прымусіла вярнуцца
на тое месца, дзе стаяла ты?
Я да цябе зрабіў мо дзесяць крокаў.
I ў той жа міг з грудзей пачуўся стук,
што азначала: шчасце недалёка —
пара ўтрапення і пачатак мук.
Як адчыняе ўсе дарогі насцеж,
як весела са мной гуляе лёс,
нібы тыран — за пяць хвілін да шчасця,
як добры маг — за пяць хвілін да слёз...
Анализ творца
Зарание извеняюсь, за букву "и", на клаве нету белорусской
Беларусь гэта вялики центр культуры, у яки уваходзяць звестки амаль усяго часу, што иснавала Беларусь. на Беларуси шмат памятникау, кожны мае сваю гисторыю и вызначнасць у культуры беларуси. Амаль у кожным горадзе есць памятник Якубу Коласу, Янке Купалу и другим дзеячам культуры. усе яны зроблены па-майстэрски з вяликай увагай да сваей працы. Гледзячы на памятниккакога нейбудь дзеяча, адразу уяуляешь сабе яго выгляд, яго твар. Гэта вельми важна для гисторыы и для маленькага пакалення, якое zix' тольки пачало знаемицца з багатай культырай беларускага народу. Мне вельми падобаюцца памятники на Беларси
Прапрадзедаў маіх жывая мова, —
Майго народа першая аснова,
Душы яго шырокі, чысты свет!
Лось Еўдакія
У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа.
Беларускія пісьменнікі сказалі шмат шчырых слоў пра сваю родную мову, яе багацце і прыгажосць. Іх творы прасякнуты любоўю да мовы, заклапочанасцю за яе лёс. У вершах П.Броўкі «Калі ласка!», Н.Гілевіча «Слова», Я.Янішчыц «Мова» ўслаўляецца родная мова, іх радкі напоўнены патрыятычнымі пачуццямі. Паэты падкрэсліваюць значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека. У сваім вершы «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...» Ніл Гілевіч гаворыць:
Страціў слова, страціў спадчыннае слова —
Штосьці страціў у душы абавязкова!
Мне вельмі б хацелася, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні.