В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия
Dianapro111
Dianapro111
22.03.2021 12:19 •  Беларуская мова

за 10 заданий. Нужно крайне .

1.Адзначце від складанага сказа, у якім граматычныя часткі звязаны пры дапамозе злучальных злучнікаў: 1) складаназалежны; 2) складаназлучаны; 3) бяззлучнікавы; 4) ускладнены; 5) двухсастаўны.

2.Адзначце злучнікі, якія могуць з’яўляцца сродкамі сувязі частак складаназлучанага сказа: 1) затое; 2) каб; 3) быццам; 4) як – так; 5) не то – не то.

3.Адзначце пытанні, на якія адказваюць даданыя акалічнасныя часткі меры і ступені: 1) як? 2) якая? 3) пры якой умове? 4) з якой мэтай? 5) якім чынам?

4.Адзначце складаназлучаныя сказы з супраціўнымі сэнсавымі адносінамі: 1) Я паціху ішоў міма, а хлопчык, нібы той сланечнік, паварочваў следам за мной свой круглы тварык; 2) Ад лютай летняй спёкі гарыць сухі пясок, і пачарнеў далёкі нахмураны лясок; 3) Ці жаўрук звінеў у лесе, ці свістаў на ліпе шпак; 4) Над хвалямі змагалася з ветрам адзінокая чайка, але вось і яна знікла кудысьці; 5) Саша пачырванела, і сэрца яе ўраз напоўнілася пяшчотай да гэтай добрай жанчыны.

5.Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) Усе хваляць салаўя за голас, а самога артыста бачыў далёка не кожны; 2) Беларускія вадаёмы з чыстай празрыстай вадой, багатыя рыбай, спадабаліся норкам, і цяпер іх можна сустрэць у многіх раёнах рэспублікі; 3) На прыпынках амаль ніхто не выходзіў, і ніхто не заходзіў; 4) Каля самага берага, праўда, было гразка але праз метры два дно цвярдзела і, здавалася, пахруствала пад нагамі 5) Возьмеш у рукі такі каменьчык – і пальцы фарбуюцца ў рыжы колер.

6.Адзначце прыказкі, якія па структуры адпавядаюць складаназлучаным сказам: 1) Фурман добры, але коні не вязуць; 2) Гультай за работу – мазоль за руку; 3) Скажы кумцы па сакрэту, а кумка ўсяму свету; 4) Зямля – талерка: што пакладзеш, тое і возьмеш; 5) Калі бацька рыбак, то і дзеткі ў ваду глядзяць.

7.Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца пасля галоўнай: 1) Лес, што акружаў леснічоўку, набыў таямніча-злавесны выгляд; 2) Настаўніца жыве ў адным толькі пакойчыку, акуратна і чысценька прыбраным, як умее прыбраць дзявочая рука; 3) І хоць дзень быў шэры, сумны, на душы ў Дубровы трохі пасвятлела; 4) Калі Аўдзею споўнілася шэсцьдзесят гадоў, яго ўрачыста праводзілі на пенсію; 5) Канфлікт выбухнуў, калі мы селі есці.

8.Адзначце складаназалежныя сказы, часткі якіх звязаны пры дапамозе злучальных слоў: 1) Даніла лічыў сваю жонку адзінай разумніцай на ўсю ваколіцу, бо яна яго добра разумела; 2) Не пералічыць усёй разнастайнасці горных парод, з якіх складзена наша планета Зямля; 3) У пятым класе мае аднакласнікі даведаліся, што я пішу вершы; 4) Вера загадзя збочыла да бярозак, што дружным гуртам падступіліся да дарогі, спынілася; 5) Не памятаю я такога дня, каб дзед вяртаўся з Гарыні без рыбы.

9.Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі ўступальнымі часткамі: 1) Снег быў пругкі і хрусцеў задушаным стогнам пад кожным крокам, хоць Салавей стараўся ступаць асцярожна і нячутна; 2) Ах, як хацелася пабачыць поезд, пра які расказвалі столькі цудаў! 3) Для таго каб прывабіць птушак, трэба стварыць спрыяльныя ўмовы для іх жыцця; 4) Дарогі пачыналі прасыхаць, хоць у паветры вісеў мяккі, па-вясноваму сыры туман; 5) Іра і свіней пасвіла, і двор падмятала, і мыла падлогу, і Юрку карміла, калі яны толькі ўдваіх былі дома.

10.Адзначце складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак: 1) У Маскве была кнігарня “Дружба”, дзе прадаваліся кнігі, што выходзілі ў выдавецтвах усяго свету; 2) Нешта прыемна-балючае цягнула нас на тыя мясціны, дзе стаяла баржа Сцяпана, дзе мы вудзілі рыбу і бестурботна плюхаліся да вечара ў цёплай вадзе; 3) Калі Раман сказаў бацьку, што хоча ажаніцца з Надзяй, той доўга маўчаў; 4) Высах і ручаёк у Шапчынскім бары, ля якога я так любіў сядзець, калі мне было невыносна сумна; 5) Калі Віктар выбраўся на купчастую балоцістую палянку, дык убачыў, што Мірон схіліўся над журавінамі.​

Показать ответ
Ответ:
Ksenia20066kislova
Ksenia20066kislova
18.03.2022 13:31

1) Калі апускаецца над ракою глухая палесская ноч, тады памалу заціхае горад Пінск, маўклівымі робяцца вуліцы і завулкі і рэдкія крохі прахожых рэхам аддаюцца ў каменных сценах.
2) Дні прабягаюць, і гады сплываюць, хвіліны шчасця часам прамігцяць, а боль жыве, і сэрцам адчуваю, што жыць заўсёды будзе, да канца..

3) І думалася яшчэ: як добра, што ёсць на гэтай апантанай зямлі мой ціхі, мой родны куток, дзе можна вось так, у святочнай сцішанасці, пастаяць, стрымліваючы на вачах слёзы, падумаць пра сваё мінулае і сваё заўтрашняе.
4) Кветкі яе, напэўна, не самыя прыгожыя, але яны заўсёды радуюць вока, бо з'яўляюцца ў самым пачатку вясны, як толькі сыходзіць снег.'
5) Сёння гэта невялічкае мстэчка, а быў час, калі яго ўладары адыгрывалі не апошнюю ролю ва ўсёй Рэчы Паспалітай.

0,0(0 оценок)
Ответ:
nik1716
nik1716
27.04.2022 18:47

Сапраўдны друг гадамі гартаваны.

Гатовы засланіць і памагчы.

Прыходзіць у бядзе неспадзявана,

Як хлеб,як соль,як вогнішча ўначы.

                                                           С.Грахоўскі. 

Чытаючы гэтыя радкі я прыйшла да высновы,што сапраўдны сябар гэта чалавек якому ты давяраеш.
Сапраўдным сябрам можна назваць чалавека які будзе цешыцца тваім поспехам
і які не кіне цябе ў бядзе а наадварот выслухае і дапаможа.Сябар не будзе
даваць грошы ў абавязак, а дапаможа імі па меры сваіх магчымасцяў.Сапраўдны
сябар не будзе зайздросціць твайму шчасцю а наадварот цешыцца за цябе.
Ён будзе дапамагаць табе ў любой сітуацыі.І падтрымае цябе заўсёды.Таму
я прыйшла да высновы- без бяды лепшага сябра не пазнаеш.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота