Янкі Купалы “Бандароўна” 1. Звярні ўвагу на колокасць раздзелаў у паэме, адкажы, якія з іх служаць:
Экспазіцыяй
Завязкай
Эпілогам
2. Разгледзь яшчэ раз змест і структуру паэмы. Выдзелі той раздзел або раздзелы, якія можна лічыці кульмінацыяй у развіцці дзеяння.
3. Твор Янкі Купалы – вынік асваення і пераапрацоўкі трох варыянтаў народнай песні пра Бандароўну. Якое з прыведзеных азначэнняў песень найбольш падыходзіць да твора Купалы?
Сямейна-бытавая
Гістарычная песня
Паэма-балада
4. Адзін ці некалькі канфліктаў ляжыць у аснове паэмы “Бандароўна”? назаві яго або іх.
Адзін – сутычка Бандароўны і Патоцкага
Некалькі
5. У якім стылі падаецца партрэт Бандароўны?
У фалькларыстычна-рамантычным
Гумарыстычным
Дэталёва-рэалістычным
6. Выдзеліце тыя якасці гераіні, якія вы лічаце найважнейшымі ў яе вобліку і характары (не больш за 3)
Ганарыстасць
Незвычайную прыгажосць
Чыстае сумленне
Смеласць
Дзявочую і чалавечую годнасць
7. За кошт якіх мастацкіх прыёмаў ствараецца ў паэме такі прывабны вобраз гераіні?
Аўтарскай характарыстыкі
Партрэта
Дэталей паўсядзённага побыту
Фактаў біяграфіі
Выказванняў гераіні
8. Наколькі выразна ачуваюцца ў паэме аўтарскія адносіны да падзей і герояў? Пацвердзі адказ прыкладамі з раздзелаў твора.
Вельмі выразна
Не зусім выразна
Наогул не адчуваецца
9. Сярод прыведзеных прыкладаў вобразнасці ў паэме (метафар, эпітэтаў, гіпербал) паспрабуй выдзеліць
Варыянт І. Традыцыйныя народна-песенныя.
Варыянт ІІ. Створаныя Янкам Купалам.
Ясны дзень, ночка цёмная, белы грудзі
Косы буйны, вецер крылаты, сонная зямліца
Дзяўчыны-каліна, кроў чырвона, рута-мята
Дзікі смех, бяда паганая, вясельная слава.
10. Адзнач прыкметы паэмы “Бандароўна” як рамантычнага твора.
Гераізацыя гістарычнага мінулага
Шырокае выкарыстанне фальклорных прыёмаў і сродкаў
Праўдзівае адлюстраванне жыцця ў непрыдуманных, рэальных абставінах
Характары герояў малююцца з дакладнасцю і індывідуалізацыяй
Галоўныя героі кантрасна супастаўляюцца, яны – антыподы, увасабленне класава-супрацьлеглых страсцей.
пры чаргаванні [у] з [ў];
пры чаргаванні [в] з [ў];
пры чаргаванні [л] з [ў].
Чаргаванне [у] з [ў]
Чаргаванне адбываецца (за выключэннем некаторых выпадкаў) :
на пачатку слова, незалежна ад яго паходжання: ва ўніверсітэце, сонца ўзімку, ледзьве ўчуў;
у сярэдзіне слова, незалежна ад яго паходжання: клоўн, каўчук, аўдыякасета, па-ўдарнаму;
пасля злучка ці двукосся: паўночна-ўсходні, пачуў «будзь ласкавы» ўпершыню, па-ўкраінску;
у выпадках, калі прыназоўнік у ужываецца пасля галосных і вымаўляецца як [ў]: збегла ў край туманных сноў.
У вершаванай мове для захавання рытму часам дапускаюцца адступленні ад нормаў ужывання