Скланенне - гэта прымета назоўніка, а не дзеяслова ці дзеепрыслоўя. А спражэнне, хоць і граматычная прымета дзеяслова, у дзеепрыслоўя не вызначаецца.
А вось трыванне і ў дзеяслова, і ў дзеепрыслоўя вызначыць можна: чытаць (што рабіць?), чытаючы (што робячы?) - незакончанае трыванне, прачытаць (што зрабіць?), прачытаўшы (што зрабіўшы?) - закончанае трыванне.
І дзеяслоў, і дзеепрыслоўе могуць быць зваротнымі ці незваротнымі. Напрыклад, кідаць, кідаючы - незваротныя; кідацца, кідаючыся - зваротныя.
І дзеяслоў, і дзеепрыслоўе могуць кіраваць залежнымі словамі: прачытаць (што?) кнігу, прачытаўшы (што?) кнігу.
Францыск Скарына, беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Нарадзіўся ў г.Полацку каля 1490 г.
Атрымаў ступень бакалаўра філасофіі ў Кракаўскім універсітэце і, магчыма, у гэтым жа універсітэце ступень магістра медыцынскіх навук. Затым ступень доктара “лекарскіх навук” у Падуанскім універсітэце.
У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжка» і Апостал. Беларускае кнігадрукаванне пачалося адразу на еўрапейскім узроўні. Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку, характэрнымі мастацкімі, гравюрнымі і арнаментальнымі аздабленнямі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства. А каментарыі да выданняў былі разлічаны на ўспрыманне простымі («паспалітымі») людзьмі. У прадмовах Скарыны прасочваюцца прыметы іншых літаратурных жанраў, якія пазней атрымалі развіццё ў беларускай літаратуры і пісьменстве.
Кнігі Скарыны зрабілі значны ўплыў на духоўную культуру Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.
Памёр Скарына каля 1551 г., дакладная дата смерці і месца пахавання невядомы.
Скланенне - гэта прымета назоўніка, а не дзеяслова ці дзеепрыслоўя. А спражэнне, хоць і граматычная прымета дзеяслова, у дзеепрыслоўя не вызначаецца.
А вось трыванне і ў дзеяслова, і ў дзеепрыслоўя вызначыць можна: чытаць (што рабіць?), чытаючы (што робячы?) - незакончанае трыванне, прачытаць (што зрабіць?), прачытаўшы (што зрабіўшы?) - закончанае трыванне.
І дзеяслоў, і дзеепрыслоўе могуць быць зваротнымі ці незваротнымі. Напрыклад, кідаць, кідаючы - незваротныя; кідацца, кідаючыся - зваротныя.
І дзеяслоў, і дзеепрыслоўе могуць кіраваць залежнымі словамі: прачытаць (што?) кнігу, прачытаўшы (што?) кнігу.
Францыск Скарына, беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Нарадзіўся ў г.Полацку каля 1490 г.
Атрымаў ступень бакалаўра філасофіі ў Кракаўскім універсітэце і, магчыма, у гэтым жа універсітэце ступень магістра медыцынскіх навук. Затым ступень доктара “лекарскіх навук” у Падуанскім універсітэце.
У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжка» і Апостал.
Беларускае кнігадрукаванне пачалося адразу на еўрапейскім узроўні. Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку, характэрнымі мастацкімі, гравюрнымі і арнаментальнымі аздабленнямі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства. А каментарыі да выданняў былі разлічаны на ўспрыманне простымі («паспалітымі») людзьмі. У прадмовах Скарыны прасочваюцца прыметы іншых літаратурных жанраў, якія пазней атрымалі развіццё ў беларускай літаратуры і пісьменстве.