Вызначы злучники у сказе и дай им характарыстыку1.калі хлопчыкі і дзяўчынкі былі га экскурсіі,яны пабылі не толькі ў музеі,але і ў цырку цырку,і ў тэатры.2.жыву і буду жыць ва ў сім,што вызначае праца: як я сябе аддаі , так атрымаць павінен.3.ці то піла пяе над борам , ці то цягач які грыміць , каб пакаленні маладыя не мелі ні звяроў ,ні дрэў, ні чысценькіх крыніц.
Прайшло шмат гадоў. Адзін смяльчак даведаўся ад мудрых старцаў аб гэтай легендзе і вырашыў адшукаць багацця людскія. Не верыў ніхто, што ен зможа знайсці іх. Але моцны малайчына быў духам. Дарма яны не верылі, знайшоў ен незлічоныя багацці ў нетрах зямлі, і вярнулася радасць на гэтыя землі, зноў сталі ўрадлівымі поля, людзі забыліся пра голад. І вырас на гэтым месцы горад, які назвалі Салігорск.
2. Паліцаі прыйшлі сярод ночы, разбудзілі грукатам і напалохалі хлопца, прымусілі сярод ночы ісці з імі і паказваць, у каго ёсць коні. Тонік разгубіўся, бо паліцыянтаў было багата, яны ўсе былі ў чорным, "з аўтаматамі на грудзях, з нейкімі малаватымі на булаватых галавах пілоткамі" і ліхтарыкам свяцілі яму ў вочы. Тоніку ў тую хвіліну ўзгадаўся і Піліпаў Васька, якога ледзь не застрэлілі немцы толькі за тое, што скоса глянуў на іх. Ён паказаў на хату Мокуця, назваў іншых, у каго былі коні. Але пра партызанаў ён не сказаў нічога, хоць і ведаў пра Верчынага Сярожу.
3. Калі ў вёсцы з’явіўся Мокуцеў конь, а самога гаспадара не было, Тоніка апанаваў страх: "А што будзе, калі не вярнуўся? Гэта ж усе ведаюць, што я быў за старасту, і адразу падумаюць — удаў Мокуця". I гэта думка ўжо не пакідала хлопца. А калі прыйшла звестка, што застрэлілі Мокуця, пабаяўся выходзіць на вуліцу. Тонік спрабаваў расказаць Арсеніку пра тое, што гэта ён расказаў паліцыянтам, што ў іх ёсць конь, але не змог.
4. Тонік недалюбліваў і баяўся свайго суседа Сямёна Мокуця за тое, што той злавіў большага Жолудзевага хлопца і "нашастаў па вушах", калі ён з двума Жолудзевымі залезлі ў іхні сад. Сам Тонік уцёк, прашыўшыся пад дрот але зачапіўся за калючку і разлупіў новую кашулю. За гэта яму дасталася ад маці, але гэта дробязь у параўнанні з тым, што чакае яго, так думалася хлопцу, пры сустрэчы з Мокуцем: "мужчыны, пэўна, б’юцца не так". Страх перад бацькам Арсеніка пасяліўся ў яго душы. Таму і узрадаваўся хлопец, што не будзе каго баяцца, калі Мокуця забяруць у абоз.
Усведамленне сваёй віны з’явілася ў хлопца тады, калі прапаў Мокуць. Тонік назіраў за Арсенікам, які чакаў свайго бацьку, і яму станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Ён быў шчырым і сумленным хлопчыкам, таму так невыносна было яму жыць з адчуваннем віны.
5. Доўга цярпець такія душэўныя пакуты Тонік не змог і прызнаўся Арсеніку: "Я ўдаў твайго бацьку... , калі быў за старасту. Але ж я не ведаў, што яго застрэляць". I ў тую ж ноч Тонік захварэў, ён гарэў, як агнём. Маці ўсю ноч сядзела над ім і ратавала хлопца.
6. Апавяданне атрымала такую назву, магчыма, таму, каб аўтару праз супрацьпастаўленне лягчэй было данесці да нас думку, што салодкія яблыкі сталі прычынай горкіх хвілін у жыцці Тоніка.
7. Сваё паведамленне пра Тоніка можна пачаць так:
Дзесяцігадовы Тонік знешне быў падобны да "незапісанага ў метрыку бацьку": такі ж таўстагубы і гэтак жа "зацята глядзеў спадылба" . Нават насіў бацькаву мянушку — Паплісты. Жыў ён удваіх з маці. Як і ўсе вясковыя дзеці, любіў гуляць ля рэчкі, купацца, бегаць з хлопцамі катаць рэхву. Але жыў Тонік у той час, калі любая дзіцячая забава магла стаць трагедыяй. Гэта была вайна..