В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия

Выявиць жанр,асноуную тэматыку.слуцкия ткачыхи

Показать ответ
Ответ:
nadyashapeeva
nadyashapeeva
05.10.2020 16:27
Максім Багдановіч (М. Б. ) выступіў у літарары ў 1907г. Яго паэзія з'яуляецца глыбока рэалістычнай, цесна связанай з вызваленчай барацьбой беларускага народа. Любоў да Радзімы — адна з галоўных тэм лірыкі М. Б. Ён паказвае моцную прывязанасць простых людзей да Беларусі, да роднай зямлі. Выгнаныя голадам з роднага краю, беззямельныя сяляне жывуць успамінамі аб Радзіме.

”Эмігранцкая песня". Тэма любві да Радзімы гучыць і ў вершах, прысвечаных мінуламу Беларусі. У час паездкі ў 1911г. у Вільню М. Б. пазнаеміўся з рукапісамі старажытных беларускіх кніг. Яго зацікавіла гістарычнае мінулае беларускага народа. З'явіліся вершы "Кніга", "Слуцкія ткачыхі", "Перапісчык".

Верш "Слуцкія ткачыхі” — адзін з лепшых твораў гэтага цыклу. У ім уваскрашаецца далекае феадальнае мінулае Беларусі, паказваецца паднявольная праца слуцкіх ткачых у час прыгону. Вобраз Васілька набывае ў вершы абагульняючае значэнне. Ён зліваецца з вобразамі Радзімы, становіцца сімвалам народнага мастацтва. Разам з вобразамі Радзімы ў лірыцы М. Б. даецца вобраз народа. Паэт гаварыць аб яго цяжкім жыцці. ”Народ, беларускі народ”.

М. Б. бачыць, як пад уздзеяннем рэвалюцыі 1908г. абуджаюцца да жыцця народныя сілы. Паэт параўноўвае бел. народ з каштоўным дыяментам, які не блішчыць у час змяркання і ў цемені ночы, затое пры сонечным святле зіхаціць дзіўнаю красою. ”Не блішчыць у час змярканя". Вобразы сонца, усходу, вясны ўвасабляюць у ліріцы М. Б. шчастлівую долю народа. Паэт заклікае Беларусь шукаць сабе свабодны шлях. Ён верыць у сілы белар. народа, у яго лепшую будучыню.

Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках агня.

Такой жа палымянай верай у сілы народа, у яго будучыню прасякнуты верш М. Б. ” Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі.” Жменя насення, якая праляжала 1000 гадоў у зямлі і не страціла жыццевай сілы, набывае ў творы сімвалічнае значэнне. Гэта сімвал жыцця, бессмяротнасці Яна нагадвае паэту лес бел. народу. Прыгнечаны на працягу многіх вякоў, ён выжыў, захаваў сваю сілу. М. Б параўноўвае абуджаны рэвлюцыяй 1905г. бел. народ з магутнай падзямельнай крыніцай, якая гатова прабіцца кожную хвіліну на шырокі прастор.

Адзін з найвышэйшых узлетаў М. Б. з'яуляецца верш "Пагоня". Твор народжаны запаветным болем за Беларусь, які праходзіў тады на пачатку 20 стагоддзя да многіх, несучы безнадзейнасць і нявер'е. Паэта хвалявала гераічная мінуўшчына, вялікая гісторыя прарочыла нац. будучыню. Напісаны гэты верш за некалькі месяцаў да апошняга ад'езду ў Крым. Верш упару паспеў збалелай Беларусі, якую катавала імперыялістычная вайна. М. Б. даў нацыі на ўсе 20 стагодзе верш-звон, верш-сцяг, верш-гімн.

У паэтычным уяулені старадаўнія воіны пагоні — змагары супраць сеняшней нац. здрады, супраць нявер'я ў свой народ, просіць ён скіраваць духоўныя мячы іх, мячы мінуўшчыны, мячы гісторыі.

Біце ў сэрца, біце мячамі.
Не давайце чужынцамі быць.
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць.

Наступная страфа — споведзь, прызнанне радзіме з вайсковай прысягай аддаць свае жыццё за яе.

Маці-родная, маці-краіна
Не ўсцішыцца гэтакі боль.
Ты прабач, ты прымі свайго сына.
За цябе я памерці гатоў
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота