Сучасныя тэхналогіі даюць кожнаму магчымасць хутка праз Інтэрнет знайсці любую інфармацыю, людзей, новыя знаёмствы і забавы. Здаецца, век папяровай кнігі скончыўся. Яе замяняюць электронныя носьбіты, больш хуткія, ёмкія і зручныя. Аднак, у тэхнічных інавацыяў ёсць два вялікія недахопы. Па-першае, залежнасць ад электрычнага сілкавання. Калі ў камп’ютара ці планшэта сядае батарэя, ён больш ні на што не прыдатны. Кавалак жалеза, ні больш, ні менш. Па-другое, чытанне на электронных носьбітах увайшло ў звычку чалавека толькі 10-20 гадоў таму. Нашыя вочы, рукі і свядомасць усё ж яшчэ прагнуць кнігаў, якія чалавецтва выкарыстоўвае на працягу шматлікіх стагоддзяў. Як паказваюць даследванні, праца з паперай – чытанне і пісьмо, пакуль застаюцца больш эфектыўнымі і карыснымі для чалавечага мозгу, чым праца з камп’ютарам. Можна казаць, што без камп’ютарных тэхналогіяў у сучасным свеце не абысціся. Так прасцей і хутчэй атрымліваць веды, зносіцца з сябрамі, падарожнічаць. Але класічная папяровая кніга яшчэ доўгі час не згубіць сваёй вартасці, прынамсі, эстэтычнага задавальнення і надзейнага носьбіту інфармацыі.
Тэлебачэнне і камп'ютар вашлі ў наша жыццё вельмі трывала. Мы карыстуемся імі кожны дзень і не ўяўляем наша жыццё без гэтых цудаў тэхнікі. Тэлебачэнне дапамагае нам пазбавіцца ад нуды, а камп'ютар дае нам магчымасць увайсці ў міравую павуціну - Інтэрнэт. Але кніга заўсёды дапамагала чалавеку, яна давала яму савет ў складаную хвіліну, таксама дапамагала правесці час добра, без нуды. Ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп'ютара? Кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, але камп'ютары, тэлевізары - гэта тэхніка, яна ў любы момант можа зламацца, а кніга заўсёды будзе побач.