В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия

утварэння слова паблізу​

Показать ответ
Ответ:
PaPaDeDa
PaPaDeDa
09.05.2023 02:42

Объяснение:

У 1913 годзе Максім Багдановіч напісаў верш, якому было наканавана стаць патрыятычным гімнам нашай Бацькаўшчыны. Ён прысвечаны сімвалу адзінства нашай нацыі — старажытнаму гербу "Пагоня". У ім на лаканічнай мове геральдыкі адлюстравана ўся слаўная і мужная гісторыя беларускага народа. Упершыню пра гэты герб паведамляецца ў беларуска-літоўскім летапісе каля 1270 года. Старажытны славянскі сімвал, які першапачаткова ўзнік як княжацкі і гарадскі ў Наваградку, хутка стаў гербам Вялікага княства Літоўскага. Вось як хораша піша пра гэта М. Багдановіч:

Ў белай пене праносяцца коні, —

Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Пагоня невыпадкова набыла для нас, беларусаў, выключнае значэнне: на нашу зямлю часта прыходзілі нязваныя госці, несучы ёй ярмо і разбурэнне, сеючы смерць. Таму яшчэ з часоў Усяслава Чарадзея існаваў такі звычай: пасля нападу ворагаў на паселішча ўсе мужчыны, што маглі трымаць зброю, павінны былі дагнаць ворага і паквітацца з ім за забітых супляменнікаў. Гэты звычай і меў назву пагоні. Штуршком, які натхніў паэта на напісанне твора, паслужыла выява "Пагоні", змешчаная на Вострай Браме ў Вільні:

Толькі ў сэрцы трывожным пачую

За краіну радзімую жах, —

Ўспомню Вострую Браму святую

І ваякаў на грозных канях.

Коннікі імчацца з сівой даўніны на дапамогу сённяшняму беларусу, на барацьбу са здраднікамі, адшчапенцамі, з тымі, хто выракаецца сваёй Айчыны, цураецца роднай мовы: "Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць!" — заклікае паэт вершнікаў. Сам вобраз узброенага конніка ўвасабляе нашых мужных і гераічных продкаў, якія крывёю і жыццём заплацілі за свабоду Радзімы. Некалькі дзесяткаў харугваў мелі на сваіх штандартах герб пагоні ў Грунвальдскай бітве, з пагоняй змагаліся яны супраць Маскоўскай арміі ў 1514 г. пад Оршай, сімвалам нацыянальна-вызваленчай барацьбы стала яна ў час паўстання 1863—64 гг. Заклікаючы да помсты адрачэнцам, паэт усё ж не выключае для іх магчымасці даравання. Але яго можна купіць толькі коштам уласнага жыцця. Лепш памерці за сваю Айчыну, чым быць яе ворагам — такая думка закладзена ў падтэкст наступных слоў, звернутых да Радзімы:

Ты прабач.Ты прымі свайго сына,

За Цябе яму ўмерці дазволь!..

У заключных радках свайго верша М. Багдановіч выказвае цвёрдую веру ў непераможнасць нацыянальнага духу, у светлую будучыню свайго народа:

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Так, у невялікім вершы паэт акумуляваў усё мінулае нашага народа, паказаў, якім шляхам павінна ісці Беларусь да сваёй светлай будучыні. Гэты твор нібы злучае ўсе мінулыя эпохі з нашым сённяшнім днём. Ён заклікае нас быць вернымі сынамі і дочкамі свайго народа, гнаць ворагаў прэч з роднай зямлі і ашчадна захоўваць тую спадчыну, якую пакінулі нам прашчуры і якую павінны мы перадаць сваім нашчадкам.

0,0(0 оценок)
Ответ:
tweetyz
tweetyz
03.04.2021 06:58
Маладосць - гэта, бясспрэчна, лепшы час у жыцці. Кожны пажылы чалавек успамінае сваю маладосць з усмешкай і настальгіяй. Я думаю, ня знойдзецца такога чалавека сталага ўзросту, які адмовіцца хаця б вокны зноў стаць маладым. На жаль, гэта немагчыма.
Падлеткі ж, наадварот, увесь час імкнуцца хутчэй пасталець ці хаця б выглядаць сталей. Бацькі паўтараюць нам не спяшацца з гэтым, пабыць яшчэ хоць трохі дзецьмі, але мы ня слухаем і рвёмся наперад. Ці ёсць у гэтым сэнс? Не ведаю.
У маладым узросце ёсць свае недахопы. Гэта і адсутнасць вопыту ў шматлікіх пытаннях, і залежнае становішча ад дарослых, і абмежаванасць ў самастойным прыняцці рашэнняў. Думаю, менавіта гэта штурхае моладзь да хутчэйшага сталення. Я разумею, што дарослыя многае ведаюць лепш, могуць даць нямала добрых саветаў, дзе-то зберагчы нас ад памылак. Але маладыя галовы занадта гарачыя, мы спяшаемся жыць.
Такая рознасць поглядаў на жыццё, канфлікт пакаленняў існуе спрадвеку. Ва ўсе часы дарослыя, прымудроныя жыццёвым вопытам людзі, стараліся навучыць жыцця маладых, абразуміць іх і накіраваць. Але паспешнасць і гарачнасць часта не даюць маладым прыслухоўвацца да гэтых парадаў.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота