В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия

Тэст «Сказы з адасобленымі членамі»

А1.Адзначце няправільнае сцвярджэнне:

а) Члены сказа, выдзеленыя па сэнсе і інтанацыі, называюцца адасобленымі.

б) Азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікавымі зваротамі, адасабляюцца незалежна ад месца ў сказе.

в) Заўсёды адасабляюцца акалічнасці, якія канкрэтызіруюць, дэталізуюць папярэднія акалічнасці.

г) адасабляюцца прыдаткі са злучнікам як, калі яны маюць значэнне прычыны.

А2. Адзначце сказы, дзе азначэнні трэба адасобіць.

1. Ля пасыпанай жоўтым пясочкам дарожкі растуць кветкі.

2. Поўны вяжкіх дум ён задрамаў толькі пад раніцу.

3. Абросшая вербамі спакойна цякла рэчка каля самых хат.

4. Снуючы высока ў небе раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі.

5. У вячэрнім паветры крыху вільготным ад блізкай ракі прыемна пахне шыпшынай.

А3. Чым выражана адасобленае дапасаванае азначэнне?

Дзве ялінкі, кучаравыя, з доўгімі лапкамі, ганарліва выглядалі з бярэзніку.

1. Прыметнікам з залежнымі словамі.

2. Дзеепрыметнікавым зваротам.

3. Адзіночным прыметнікам.

4. Адзіночным дзеепрыметнікам.

А4. У якім сказе прыдатак не з’яўляецца адасобленым?

1. Флора або расліннасць Белавежскай пушчы зацікавіла вучоных іншых краін.

2. Чалавек стрыманы і далікатны ён усё ж не змог прамаўчаць цяпер.

3. Шырокай светлай паласой нясе свае воды Дняпро любімая рака ўсходніх славян.

4. Як урач забараняю вам начную работу.

5. Ліда як сакратар камісіі прешая села за стол.

А5. Адзначце сказы з адасобленымі акалічнасцямі, якія выражаны дзеепрыслоўнымі зваротамі.

1. Ганна апрануўшыся выйшла з хаты.

2. Ціха крадучыся падступаў змрок.

3. Радасны Васілёк пабег дамоў падскокваючы.

4. Няглездячы на мароз на вуліцы было многа народу.

5. Няма чаго сядзець склаўшы рукі.

6. Хлопцы беглі не гледзячы на дарогу.

А6. Адзначце сказы з удакладняльнымі акалічнасцямі.

1. У вёсцы спакойна, а тут на возеры ад вады патыхае свежасцю.

2. Над возерам над мастом над берагам са свістам праляталі качкі.

3. На абочыне дарогі каля кустоў цвітуць блакітныя незабудкі.

4. Усе за выключэннем пятра апладзіравалі спявачцы.

5. Спыніліся на ўзлессі пад старымі каржкаватымі хвоямі.

А7. Адзначце сказы, у якіх словы асабліва, нават, апрача, пераважна маюць удакладняльнае значэнне.

1. Ніхто нават вецер не кране галін яблынь і груш у белай квецені.

2. На палях апрача пшаніцы рассцілаюцца цэлыя лясы сланечніку.

3. У паход выбралася пераважна моладзь.

4. Лес пераважна дубовы стаяў на ўзгорку.

5. Асабліва я не ганюся за сучаснай модай.

6. Вада ў возеры пацямнела і стала нібы гусцейшая асабліва ля супрацьлеглага берага.

А8. Колькі косак трэба паставіць у сказе?

Наспех павячэраўшы мы наслалі яловых лапак сабраных тут жа побач са стаянкай і накрыўшы іх коўдрамі ляглі спаць.

1. 4;

2. 5;

3. 6;

4. 7;

Показать ответ
Ответ:
Ольга198414
Ольга198414
27.02.2020 12:25

Музай для Максіма Багдановіча стала Ганна Какуева, сястра ягонага аднакласніка, таленавітая піяністка. “Зорка Венера… ” не мае свайго адрасанта, аднак такі бліскучы раманс мог напісаць чалавек, сэрца якога “напаткала” палкае і моцнае юначае пачуццё. 

Творчасць Максіма Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "Зорка Венера". Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў: 

Глянь іншы раз на яе, — у расстанні 

Там з ёй зліём мы пагляды свае.. . 

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, 

Глянь іншы раз на яе.. . 

Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. Краса вячэрняга неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні

0,0(0 оценок)
Ответ:
haroldyush
haroldyush
14.12.2021 20:38

рэчыўныя: малако, мяса, кісель, капуста, золата, чарніла; зборныя: насенне, калоссе, птаства, бярэзнік, моладзь; абстрактныя: мараль, радасць, сумленне, годнасць; назвы формаў дзяржаўнага і грамадскага ладу, плыняў мастацтва: капіталізм, сацыялізм, класіцызм, рэалізм; назвы напрамкаў свету: поўнач, поўдзень, усход, захад; назвы месяцаў: студзень, люты, сакавік, красавік, май; уласныя імёны: Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, горад Мазыр

Объяснение:

Гэта назоўнікі якія ужываюцца толькі ў адзіночным ліку

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота