Тэст па тэме «Аднасастаўныя сказы» 1 ВАРЫЯНТ 1. Адзначце няпэўна-асабовыя сказы. 1) Ішлі моўчкі.2) У цёткі Аўгінні было цяпер шмат работы. 3) Рэдка мне здаралася бачыць такія запушчаныя пакоі.4) Мяне сустрэлі.5) Масею стала шкада чалавека. 2. Адзначце абагульнена-асабовыя сказы. 1) Прыемна было назіраць за гэтай птушынай сямейкай. 2) Салому еш, а фасону не губі.3) За вялікім пагонішся – і малое згубіш.4) Ветру няма.5) Ціха і спакойна. 3. Адзначце складаныя сказы, часткі (частка) якіх маюць аданасастаўную будову. 1) Усё неяк злівалася ў адзіны нястрымны хор жыцця, ад якога станавілася добра і спакойна.2) А гэтая ноч і дарога — апошні момант мяжы.3) Будынак быў падобны на звычайныя калгасныя канторы, якіх мы за свой журналісцкі век бачылі не адну сотню.4) Дзе б я ні быў, куды бні закінуў мяне лёс, сэрца заўсёды рвецца дамоў, у родную вёску. 5) Акінчыцы, потым бачны Ласток – гэта ціхія і прыгожыя мясціны чароўнага роднага краю. 4. Адзначце пэўна-асабовыя сказы. 1) Вунь відаць яшчэ тая глухая сцежачка.2) А на беларускай зямлі рабілася надзвычайнае.3) Глядзіш – і, здаецца, упершыню бачыш і нізенькі, дзе-нідзе пахілы плоцік, і прысадзістую, зрубленую з бярвенцаў-круглякоў варыўню, і разложыстыя яблыні.4)Працу жыцця нельга знішчыць аніякімі катаваннямі.5) Нялёгка жылося маладому паэту, нялёгка было яму атрымаць і навуку. 5. Адзначце аднасастаўныя пэўна-асабовыя сказы: А)Дзякую вам за добрыя словы.Б) Ідзі смялей, стаў цвёрды крок.В) Прынеслі ў кошыку грыбы.Г) Мяне рана разбудзілі.Д) Са мной нават не пагаварылі.Е) Не рабі ліхога і не бойся нікога. 6. Адзначце аднасастаўныя абагульнена-асабовыя сказы: A) На дварэ змяркалася.Б) Вечарэла.В) Настае ядраная раніца.Г) Пайду заўтра ў лес па грыбы. Д) Любіце сваю родную мову.Е) Вучыся ж добра, старанна заўсёды.Ё) У лес дроў не возяць. 7. Устанавіце адпаведнасць паміж сказам і іх відам. A. Ciнейце, васількі, на радасць жыту і людзям. 1. Двухсастаўны, развіты. Б. Рэха здавалася жывым, ахрыплым. 2. Двухсастаўны, неразвіты. В. Веласіпед брата. 3. Назыўны, развіты. Г. Добрае павінна намі кіраваць. 4. Безасабовы. 5. Пэўна-асабовы. 8. Устанавіце адпаведнасць паміж сказам і іх відам. A. Не шукай, сыночку, дзеўку ў цянёчку ці ў карагодзе, | 1. Двухсастаўны, развіты. а шукай у агародзе. 2. Двухсастаўны, неразвіты. Б. Кнігі сяброўкі. 3. Назыўны, развіты. В. Настрой рабіўся дзіўным, жыццярадасным. 4. Безасабовы. Г. Многае ў прыродзе гаварыла пра надыход вясны. 5. Пэўна-асабовы.
what what what ok I'm sorry bro