" Аповесць «Знак бяды» — твор, у якім па мастацку глыбока паказаны такія гістарычныя падзеі, як рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна з фашызмам, духоўны стан народа на перакрыжаванні эпох. Вельмі выразна ва ўступе да твора аўтар стварае вобраз часу. Разбуранае гняздо, дзе засталіся рэшткі былога жыцця, а цяпер усё скорана тленам і небыццём, з'яўляецца знакам бяды. Атмасфера, якая акружае жыццё герояў аповесці, Петрака і Сцепаніду Багацькаў, напружаная, трывожная. Прывід бяды адчуваецца ў пагрозлівым гуле нямецкага грузавіка, у прарэзлівым крыку пастушка.Пятрок і Сцепаніда Багацькі — звычайныя сяляне. Іх жыццё — гэта цяжкая праца на неўрадлівай камяніцы. Яны не чакаюць ад лёсу палёгкі, па-хрысціянску прымаюць героі ўсё наканаванае лёсам.Пятрок і Сцепаніда паўтараюць шлях, пройдзены коласаўскім Міхалам, мележаўскім Васілём Дзятлам. Герояў аб'ядноўваюць адны і тыя ж падзеі, ілюзіі, страшнае расчараванне. Шмат няўдач: даводзіцца пераадолець Петраку і Сцепанідзе: ад'езд дзяцей, Федзькі і Фені, страта коніка, адзінай апоры ў гаспадарцы, шэраг неўраджайных гадоў. Бяда за бядой звальваюцца на Петрака, цярплівага працаўніка, няўдачлівага гаротніка, а таксама на Сцепаніду, якая яшчэ спрабуе, у адрозненне ад мужа, супрацьстаяць навале. Калі ў спіс раскулачаных трапляюць імёны беднякоў, якія чымсьці не дагадзілі ўладзе, першай не вытрымлівае і пратэстуе Сцепаніда: «А справядлівасці не трэба? Калі ўжо да беднякоў дайшло! Дык хіба справядліва? Вы, разумныя людзі, хібы вы не бачыце! Але ж спытайцеся ў мужыкоў... У якога цёмнага дзеда спытайцеся, ён скажа вам: так жыць нельга! Нельга, каб свае — сваіх!» Сцепанідзе робіцца не па сабе, калі яна чуе свае думкі з вуснаў іншых людзей, хоць і выказаныя па-іншаму.Шмат у паводзінах людзей залежыць ад грамадскіх абставін. Калі б не было гвалтоўнай калектывізацыі ў вёсцы, то не было б, напэўна, даносчыка Каладзёнка, не ўзненавідзеў бы ўвесь свет сын кулака Гуж, не застрэліўся б Васіль Ганчарык. Ён свята верыў у савецкую ўладу. А яна вымусіла яго адпраўляць у Сібір сям'ю каханай дзяўчыны Анюты. Ад перажытага шоку анямеў яго малодшы брат Янка.Вайна з немцамі зруйнавала сямейнае гняздо Багацькаў. Сцепаніда, звыклая «меркаваць аб вялікім па малым, аб свеце — па сваёй вёсцы», не памылялася, калі здзейсніла свой апошні адчайны ўчынак: спаліла сябе, але не здалася на літасць пераможцаў. Пятрок, няўдачнік, «недалэга», які шмат у чым саступае гвалту, але ў самым галоўным, калі справа датычыцца яго сумлення і годнасці, становіцца настойлівым, упартым і мужным. Узброены векавечнай мудрасцю продкаў («подласць — справа нягоднікаў», «у каго праўда, таму не патрэбна зброя»), Пятрок ваюе, як умее. Ён вяртаецца з бульбянішча, куцы яго пагналі немцы, і радуецца: «Чорта ты яе (бульбу) возьмеш для германскай арміі... Няхай згіне яна там!» Ён не здраджвае сваім прынцыпам нават у той сітуацыі, калі паліцыянты сквапна дамагаюцца забраць у яго самагон. «Ён не дасць ім на сабе ездзіць, як ім захочацца, яшчэ ён пастаіць за сябе. Во хоць бы з гарэлкай: чорта ён даў ім гэтую найлепшую бутэлечку, нават выстаяў пад расстрэлам, наглядзеўшыся смерці ў вочы, а вот жа не аддаў, упёрся, і паехалі з чым і прыехалі. Скулля ім!»У словах і думках быкаўскіх герояў жыве эпоха. Творы пісьменніка — гэта не толькі дакладныя малюнкі трагічнай гістарычнай рэчаіснасці, эпохі калектывізацыі, фашызму, але і мастацкая філасофія, асэнсаванне яе супярэчнасцей. Пісьменнік імкнецца да поўнай аб'ектыўнай праўды пра час і людзей, як сказаў П.Панчанка, героі пісьменніка «Лазняк, Жаўтых, Іван Цярэшка, Каця, Валошын, Чумак, Алесь Мароз, Іваноўскі, Сцёпка Таўкач, Міця, Маслакоў, Ляўчук, Грыбаед, Зося Нарэйка, Хведар Роўба... I, вядома, Сотнікаў. I, вядома, Сцепаніда. Якія непаўторныя людзі, і ў кожнага высокая чалавечая годнасць! Гэта наш народ, гэта глыбокія народныя характары». Быкаўская філасофія рэчаіснасці вельмі неабходная для сучаснікаў і будучых пакаленняў. Пісьменнік сцвярджае ў сваіх творах ідэю самакаштоўнасці чалавечага жыцця — спрадвечны гуманістычны прынцып.
люмінесцэнтны грыб па праве можа займаць першае месца ў нашым спісе. Вы думалі, што неонавыя грыбы могуць расці хіба што на планеце Пандора з фільма «Аватар». На шчасце, іх незвычайным ззяннем можна атрымаць асалоду ад і на Зямлі. Праўда, для гэтага прыйдзецца адправіцца ў Японію або Бразілію. Менавіта там у сезон дажджоў з палаюць спрэчка з'яўляюцца на свет божы гэтыя дзіўныя зялёныя грыбы. Пра тое, ядомыя ці не гэтыя грыбы - невядома. Гэта і зразумела, мала хто адважыцца падаць да стала такое свеціцца страва. Калі ж усё-такі надумаеце іх шукаць - раім глядзець у падставы ствалоў дрэў, побач з паваленымі або ссечаныя галінкамі, кучамі сцягі або проста на сырой глебе. Не забудзьцеся дачакацца ночы і атрымлівайце асалоду ад самым прыгожым асвятленнем з калі-небудзь створаных Яе Вялікасцю Флорай.
Люминесцентный гриб
люмінесцэнтны грыб па праве можа займаць першае месца ў нашым спісе. Вы думалі, што неонавыя грыбы могуць расці хіба што на планеце Пандора з фільма «Аватар». На шчасце, іх незвычайным ззяннем можна атрымаць асалоду ад і на Зямлі. Праўда, для гэтага прыйдзецца адправіцца ў Японію або Бразілію. Менавіта там у сезон дажджоў з палаюць спрэчка з'яўляюцца на свет божы гэтыя дзіўныя зялёныя грыбы. Пра тое, ядомыя ці не гэтыя грыбы - невядома. Гэта і зразумела, мала хто адважыцца падаць да стала такое свеціцца страва. Калі ж усё-такі надумаеце іх шукаць - раім глядзець у падставы ствалоў дрэў, побач з паваленымі або ссечаныя галінкамі, кучамі сцягі або проста на сырой глебе. Не забудзьцеся дачакацца ночы і атрымлівайце асалоду ад самым прыгожым асвятленнем з калі-небудзь створаных Яе Вялікасцю Флорай.