Не ведаю, спадабаецца вам ці не. Можа што возьміце ^^
Як хутка ідзе час. Нават і не верыцца, што ўжо дваццаць першае стагоддзе. Уяўляецца, што толькі нядаўна я ўпершыню пайшоў у школу, пазнаёміўся са сваімі сябрамі і аднакласнікамі. І вось яшчэ некалькі год і я закончу школу. Прыйдзецца вырашаць, что ж рабіць у будучым. Мне так хочыцца верыць, што мае мары сбудуцца. І вось, не паспееш азірнуцца і вось яна – старасць. А што я пакіну нашчадкам? Я ж увогуле яшчэ нічога маштабнага не зрабіў. І ці зраблю? Але ж, можа я яшчэ і паспею адкрыць у будучым што-небудь. А, калі не паспею, то абавязкова пасля мяне застанецца мая краіна, якая багатая на вельмі таленавітых людзей. Але часта здараецца так, што людзі проста зарываюць свій талент і не хочуць яго развіваць, проса забывая аб гэтым. Яны шукаюць высокааплатную работу, зусім не думаючы аб тым, што ім прыйдзецца штодня працаваць. І гэта добра, калі работа адпавядае інтарэсам, а калі не? Працаваць там, дзе табе не падабаецца, дзеля таго, каб проста добра жыць? Можа яно і добра, але чаму не паспрабаваць дасягнуць поспехаў у той справе, якая табе падабаецца? Мне здаецца, я занадта многа гавару. Але я просто хачу сказаць сваім нашчадкам, што будуць і ў мой час новым пакаленнем і пасля мяне, каб яны былі патрыётамі сваёй краіны, шанавалі яе, не забываліся на бацькоўскі дом, а самое галоўнае, каб помнілі аб тым, што жыццё – самая каштоўная рэч, якая даецца толькі аднойчы.
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным. У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння. Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
Як хутка ідзе час. Нават і не верыцца, што ўжо дваццаць першае стагоддзе. Уяўляецца, што толькі нядаўна я ўпершыню пайшоў у школу, пазнаёміўся са сваімі сябрамі і аднакласнікамі. І вось яшчэ некалькі год і я закончу школу. Прыйдзецца вырашаць, что ж рабіць у будучым. Мне так хочыцца верыць, што мае мары сбудуцца. І вось, не паспееш азірнуцца і вось яна – старасць. А што я пакіну нашчадкам? Я ж увогуле яшчэ нічога маштабнага не зрабіў. І ці зраблю? Але ж, можа я яшчэ і паспею адкрыць у будучым што-небудь. А, калі не паспею, то абавязкова пасля мяне застанецца мая краіна, якая багатая на вельмі таленавітых людзей. Але часта здараецца так, што людзі проста зарываюць свій талент і не хочуць яго развіваць, проса забывая аб гэтым. Яны шукаюць высокааплатную работу, зусім не думаючы аб тым, што ім прыйдзецца штодня працаваць. І гэта добра, калі работа адпавядае інтарэсам, а калі не? Працаваць там, дзе табе не падабаецца, дзеля таго, каб проста добра жыць? Можа яно і добра, але чаму не паспрабаваць дасягнуць поспехаў у той справе, якая табе падабаецца? Мне здаецца, я занадта многа гавару. Але я просто хачу сказаць сваім нашчадкам, што будуць і ў мой час новым пакаленнем і пасля мяне, каб яны былі патрыётамі сваёй краіны, шанавалі яе, не забываліся на бацькоўскі дом, а самое галоўнае, каб помнілі аб тым, што жыццё – самая каштоўная рэч, якая даецца толькі аднойчы.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.