Жытнія каласы мякка шарахцелі па кашулі, казыталі шыю.Пакіньце цішу вуснам і вачам, аддайце неба зорам і каханым.Зімні, казачны ўбор зямлі. Белыя, ружовыя і сінія на ялінах ружы расцвілі. Так лѐгка і хораша, спраўна і спорна ідуць у пракосе сапраўдныя касцы. Тонкія серабрыстыя валаконцы асядаюць на зямлю, чапляюцца за хмызы, платы, быльнѐг. У вадзе купаюцца зоры, лазнякі, цень лодкі, бездань неба.