brouka.jpgНарадзіўся 12 чэрвеня (25 чэрвеня па старому стылю) 1905 года ў вёсцы Пуцілкавічы Барысаўскага павету Менскай губерні (цяпер Ушацкі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і. Вучыўся спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вучыўся у Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучанне ў сям'і не хапіла сродкаў. З 1918 года ў 13-гадовым узросце пачаў працаваў перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце, потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газеты. Пісаў у барысаўскую павятовую газету «Бядняк», у газеты «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», «Звязда». Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці вясковай моладзі, стаў селькорам. У 1919 г. перажыў польскую акупацыю. У 1923 г. быў выкліканы на 1-ы з'езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1923 г. быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 — старшынёй Маладолецкага сельсавета. У 1925 г. быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ. У 1927—1928 гг. працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына» (Полацк), адначасова з 1927 г. - кіраўнік мясцовага філіялу «Маладняка». У Полацку наведваў вячэрнюю школу для дарослых. У 1928 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931 г. Член СП СССР (з 1934). У 1940 прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». Член ВКП(б) з 1940. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941—1942 гг. быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. З 1943 г. - адказны сакратар праўлення СП БССР, а з 1945 г. у другі раз прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». У 1948 г. абраны старшынёй праўлення СП БССР (да 1967). Член ЦК КПБ (1952—80). У 1959 г. дэлегатам ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1967-1980 гг. - галоўны рэдактар БелСЭ (цяпер яе пераемніца «Беларуская Энцыклапедыя» носіць імя П. Броўкі). Выбіраўся дэпутатам ВС СССР (1956—1980) і БССР (1947—1955), сакратаром праўлення СП СССР. Дэбютаваў вершамі ў 1926 г. у газеце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзвінне» ў 1926 г. («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар), «А дні ідуць...» (1961), «Маладым сябрам» (1961, для дзяцей), «Высокія хвалі» (1962), «Наш музей» (1962, паэма для дзяцей), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты - мая пчолка» (1972), «Лясы наддзвінскія» (1973, паэма), «І ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979), «Маладосць і сталасць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985). Аўтар аповесцяў «Каландры» (1931, экранізавана ў 1934), «Донька-Даніэль» (1982, для дзяцей), нарысаў «Ураджай» (з П. Глебкам, 1933), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), рамана «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборніка апавяданняў «Разам з камісарам» (1974). Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Бажана, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф'ева, У. Бранеўскага, Дж. Байрана і інш. паэтаў. Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны» (1940, пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», з Я. Рамановічам, пастаўлена ў 1944, урыўкі апублікаваны ў 1947). Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі медалямі. Народны паэт БССР (1962). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Ганаровы грамадзянін Мінска (1980). Член СП СССР з 1934. Лаўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць...», «Спатканне» (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў «Дарогі жыцця» (1950), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Калі зліваюцца рэкі» (1959), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў «А дні ідуць...» (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін» (1969), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
1)Вось і наступіла восень - самая яркая пара года. Яна размалявала ўсе вакол у свае любімыя колеру. Цяпер на вуліцах горада стаяць жоўтыя, чырвоныя і аранжавыя дрэвы. Прыгажуня-осень адорвае ўсіх прахалодай.На вуліцы ўжо не так горача, як улетку. Дні становяцца карацей і халадней.
Восень - лепшы час для прагулак па парку ці лесе. Усе вакол мільгае фарбамі! Пад нагамі весела шастаюць лісце.Восень дорыць нам свой плён і радуе апошнімі цёплымі праменьчыкамі. Вось-вось пачнецца час дажджоў. Фарбы сыдуць з вуліц. Пачнуцца шэрыя будні са золь і брудам. Але і ў гэтым ёсць свая рамантыка. Вось якая розная чараўніца восень.
2)Я думаю, што ўсе людзі любяць хадзіць у заапарк. Самы лепшы час для паходу ў заапарк - гэта вясна. Надвор'е варта выдатная, на вуліцы не горача і не холадна.Паход у заапарк выклікае ў мяне буру станоўчых эмоцый. Мы звычайна збіраемся з маімі лепшымі сябрамі, купляем корм, каб папесціць жывёл і адпраўляемся разглядаць выдатных жывёл. Лепш за ўсё збірацца раніцай і ўвесь дзень прысвяціць прагулцы па заапарку.Мы абавязкова бярэм з сабой фотаапарат, каб захаваць самыя цікавыя і смешныя моманты.
ответБІЯГРАФІЯ ПЯТРУСЯ БРОЎКІ