Сказаў. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі
Спішыце сказы, пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку. Складзіце схемы
1. Гартуйце душы вашы каб халодны сівер іх не змарозіў каб вечна
заставаліся маладымі і ніякая сіла не здолее забіць у іх жадання працаваць
для святой ідэі. (Цётка)
2. Глеб разумеў брата туга аб Палессі аб людзях сярод якіх выгадаваўся з
гадамі не меншала не знiкала а ўвесь час жыла ў ім. (1.Капыловіч)
3. Вось каменная печка камяні на якой распалены да чырвані плёхні
коўшык гарачай вады і цябе апячэ выбух густой гарачай пары. (1.Дуброўскі)
4. Пачуўшы што прыйшлі весткі ад Францішкавага сына які першы з вёскі
пайшоў служыць у войска падышлі астатнія мужчыны абступілі іх кожнаму
цікава што піша зямляк-салдат. (Г.Далідовіч)
5. Пачую як затараўцяць калёсы і бачу я Гнядка ў сваім двары і сэрца зноў
вярэдзяць тыя слёзы. (М.Маляўка)