В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия
Beleklera75
Beleklera75
23.10.2020 22:06 •  Беларуская мова

сделать тэст буду благодарен

Показать ответ
Ответ:
Smazi
Smazi
14.07.2020 10:43

Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены

ў сутычцы з атрадам паўстанцаў пад Ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне.

Сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку Пора-Леановіча: чалавека, якому

не давярае сам генерал урадавых войск. Бо ці можна прыхільна ставіццаі да

чалавека, роля якога - шпіёніць? Але гэта толькі першае ўражанне. Горав, які ў думках апынуўся ў Маскве, успамінае сваю старэнькую маці,каханую дзяўчыну Надзейку, марыць аб мірным жыцці. І раптам - стрэл! Гэта

страляў-забаўляўся з дуэльных пісталетаў Пора-Леановіч. Горава ўразіў (каторы

ўжо раз! ) яго сухі прыгожы твар, белыя валасы, бакенбарды і, галоўнае,

страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх бачная была пагарда да ўсяго. І яшчэ рэзкі

шрам паўз брыво і левую скронь - адмеціна двубою. Гораў хоча неяк абразуміць Пора-Леановіча, гаворачы, што да свайго

народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць

улады, той адказвае, што народ - гэта быдла, якое па галаве трэба біць. І ваша,

і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты. Людзей не шкадуй. Ні жанчын,

ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе. Менавітагэтая вераб’іная ноч паказала, якія розныя тыпы людзей увасабляюцьПора-Леановіч і Гораў. Мы ўбачылі, што адзін з іх люта ненавідзеў людзей, а

другі ганарыўся сваім народам. Такія людзі, як капітан Пора-Леановіч, не

павінны жыць на зямлі, - падкрэслівае аўтар, - і адмоўны герой гіне на дуэлі

0,0(0 оценок)
Ответ:
strebkov222
strebkov222
15.03.2021 12:12

Пра што прапярэджваюць знакі бяды

З даўніх часоў да нас дайшлі паданні, легенды, прыкметы, варажба. Людзі верылі ў існаванне добрых і злых духаў. Адных яны лічылі сваімі заступнікамі, а другіх, наадварот, баяліся, рабілі ўсё магчымае, каб задобрыць. А тых, каго зараз называюць экстрасэнсамі, празорцамі, лічылі калдунамі. У сярэднія вякі іх нават спальвалі на вогнішчах.

У любога чалавека ёсць нейкае больш ці менш выяўленае шостае пачуццё. Нездарма ў кожнай не зусім звычайнай з'яве ці сне чалавек спрабуе ўбачыць знак зверху. Знак, які прадвяшчае нешта добрае ці бяду. Калі чытаеш кнігі, часта сустракаешся з тым, што героі якім-небудзь чынам адчуваюць тое, што з імі здарыцца. А калі ўзяць аповесць Васіля Быкава «Знак бяды», дык ледзь не ў кожным раздзеле можна знайсці нейкі знак.

Не назавеш добрым і лёгкім жыццё Сцепаніды і Петрака Багацькаў на хутары Яхімоўшчына. Як праклён прагучалі для іх словы пана Адольфа Яхімоўскага: «На чужым і дармовым шчасця не будзе. Мне шкада вас». З таго часу ўсё пайшло не так, як трэба.

У час агляду поля на Юр'еў дзень Багацькі знайшлі мёртвага жаўранка, а гэта было вельмі дрэннай прыкметай. Калі яны вярнуліся на хутар, то ўбачылі, што іх былы гаспадар павесіўся. Гэта таксама прадвяшчала нейкую бяду.

Праз нейкі час не вытрымала і пала набытая ад старой гаспадаркі кабылка. Шмат нагараваліся Багацькі, пакуль набылі каня. Пасля таго, як нарадзілася Феня, Сцепаніда доўгі час не магла працаваць. Пятрок адзін касіў, жаў, цягнуў усю гаспадарку, таму і надарваўся. А калі вазіў сена, яго брычка падвярнулася. Пятрок падставіў плячо і зламаў ключыцу. Два месяцы ён адбыў у бальніцы. За гэты час у полі перастаяла і палегла ярына. Па восені нажалі вельмі мала, ледзь вярнулі насенне.

Каб адвесці беды ад хутара, Пятрок паставіў на ўзгорку крыж. Ён верыў, што крыж дапаможа. Але крыж мала прастаяў. Яго спілавалі камсамольцы. Вайна не мінула хутар, і пісьменнік апісвае новыя знакі бяды. Напрыклад, надвор'е заўсёды было халоднае, піэрае. Вецер гнаў рваныя хмары. Сонца паказвалася вельмі рэдка. Амаль тыдзень кожную раніцу на хутар прылятала чорная варона. Яна садзілася на плот і прарэзліва каркала. Накрычаўшыся, птушка сціхала, а пасля ляцела ў гай.

Гаспадарам сніліся дрэнныя сны. У адным сне Пятрок убачыў нейкіх чарвей. Яны варушыліся, абкручваліся адзін вакол другога, паўзлі па нагах Петрака. Пазней ён убачыў пацука, які хаваўся ад яго. I на працягу сну Пятрок спрабаваў забіць яго.

Сцепаніда сніла, што яна карабкаецца на нейкую гару і валачэ за сабой цяжкі груз. Гэты цяжар цягне яе ўніз. Рукамі не было за што ўчапіцца. Але ўсё роўна Сцепаніда паўзла, тым больш, што верх быў ужо блізка. Ей патрэбны былі сілы хоць яшчэ на два крокі. А раней, яшчэ да вайны, Сцепаніда часта сніла, што гарыць Яхімоўшчына.

Не падманулі знакі. Спачатку на хутар прыехалі паліцаі, затым немцы. Пасля збілі Сцепаніду так, што яна не магла ўстаць. Забралі і забілі Петрака. Нарэшце, згарэла Яхімоўшчына, а ў агні загінула Сцепаніда.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота