Ён быў худы: скура ды косці. І пайшло па вёсцы, што сабака шалёны. У яго кідалі чым папала. Жывёліна пакінула вёску і стала жыць у прыбярэжным лазняку.
Я вельмі хваляваўся. Дзе жыве? Чым харчуецца? Зіма ж на двары. Аднойчы не вытрымаў. Набіў кішэні хлебам і пайшоў шукаць небараку.
Ён выбег мне насустрач. На яго страшна было глядзець. Жывот падцягнула да самай спіны. Сабака брахаў да хрыпаты. Я кінуў акрайчык хлеба. Жывёліна паглядзела на мяне недаверліва, але хлеб узяла і знікла ў кустах. Потым зноў вярнулася . З кустоў даносілася слабое скавытанне. Шчаняты! Вось каму жывёліна адносіла мае гасцінцы. Хоць сама была галодная, але так і не паласавалася хлебам. Як і кожная маці, што аддае лепшае сваім дзецям.
Назаўтра сабака падпусціў мяне бліжэй да шчанят. Дзеці былі такія ж худыя, як і маці.
Аднойчы жывёліна ўзяла шчаня і паклала да маіх ног, потым прынесла другое і даверліва паглядзела мне ў вочы. Усю сямейку я прывёў дадому і зрабіў цёплую будку.
Пераказ (каб не парушаць “аўтарскае права”, захоўваю нават знакі прыпынку):
Давер
«Ён быў худы. І пайшоў ён у госці. Але ж сабака асталася дома. Давер перажываў за яе. У гастях у яго кідалі чым папала. Потым калі ён прыйшоў да дому, сабакі не было і ён пайшоў іскаць яе. Шмат часу Давер шукаў сваю сабаку, но так і не найшоў. І ён пайшоў да хаты. Каля хаты Давер пачуў як некая сабака лает. І ён пабег на гэты лай. Но здалося, што гэта была не яго сабака. Потым Давер пайшоў у хату і калі прыйшоў ён убачыў сваю любімую сабаку. Давер так абрадаваўся свёй сабаке і сказаў: зіма ж на дварэ».
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным. У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння. Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
Давер
Ён быў худы: скура ды косці. І пайшло па вёсцы, што сабака шалёны. У яго кідалі чым папала. Жывёліна пакінула вёску і стала жыць у прыбярэжным лазняку.
Я вельмі хваляваўся. Дзе жыве? Чым харчуецца? Зіма ж на двары. Аднойчы не вытрымаў. Набіў кішэні хлебам і пайшоў шукаць небараку.
Ён выбег мне насустрач. На яго страшна было глядзець. Жывот падцягнула да самай спіны. Сабака брахаў да хрыпаты. Я кінуў акрайчык хлеба. Жывёліна паглядзела на мяне недаверліва, але хлеб узяла і знікла ў кустах. Потым зноў вярнулася . З кустоў даносілася слабое скавытанне. Шчаняты! Вось каму жывёліна адносіла мае гасцінцы. Хоць сама была галодная, але так і не паласавалася хлебам. Як і кожная маці, што аддае лепшае сваім дзецям.
Назаўтра сабака падпусціў мяне бліжэй да шчанят. Дзеці былі такія ж худыя, як і маці.
Аднойчы жывёліна ўзяла шчаня і паклала да маіх ног, потым прынесла другое і даверліва паглядзела мне ў вочы. Усю сямейку я прывёў дадому і зрабіў цёплую будку.
Пераказ (каб не парушаць “аўтарскае права”, захоўваю нават знакі прыпынку):
Давер
«Ён быў худы. І пайшоў ён у госці. Але ж сабака асталася дома. Давер перажываў за яе. У гастях у яго кідалі чым папала. Потым калі ён прыйшоў да дому, сабакі не было і ён пайшоў іскаць яе. Шмат часу Давер шукаў сваю сабаку, но так і не найшоў. І ён пайшоў да хаты. Каля хаты Давер пачуў як некая сабака лает. І ён пабег на гэты лай. Но здалося, што гэта была не яго сабака. Потым Давер пайшоў у хату і калі прыйшоў ён убачыў сваю любімую сабаку. Давер так абрадаваўся свёй сабаке і сказаў: зіма ж на дварэ».
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.