с тестом :( ) Лексіка (10 клас). Тэставыя заданні
1.Падкрэсліце словы, ужытыя ў пераносным значэнні:
Жорсткія ўмовы, жалудовая шкарлупіна, келейныя справы, кіпучая дзейнасць, кіслы настрой, кленчыць грошай, клапатлівая справа, ключ шыфра, крывавы пот, міністэрскае крэсла, крысо пінжака, беларуская кухня, людская плынь, высокая годнасць, шыпучае полымя, блакітная плынь, ружовая хустачка, залівацца спевам, жывая думка, аўсяныя хвалі.
2.Складзіце словазлучэнні, каб прыведзеныя ніжэй словы былі амонімамі:
Лісічкі, стан, гасцінец, журавель, гранаты, лава, апалонік, усходы, бот, ключ, малінаўка, рысь, бор, нота, тур, кадры, браткі, кран, запал.
3.Адзначце тлумачэнні слоў-амонімаў:
Ліст: а) орган паветранага жыўлення і газаабмену раслін; б) пісьмо; в) тонкі плоскі кавалак якога-небудзь матэрыялу; г) у значэнні зборнага назоўніка лісце.
Біць: а) стукаць; б) наносіць удары; в) званіць; г) наносіць паражэнне; д) страляць.
Дума: а) роздум, разважанне; б) жанр украінскай гістарычнай песні; в) орган кіраўніцтва.
Кампанія: а) група асоб; б) сукупнасць ваенных аперацый; в) перыяд знаходжання карабля ў плаванні; г) прамысловае або гандлёвае таварыства; д) мерапрыемствы для ажыццяўлення задачы.
4.Выберыце з пар слоў-паронімаў патрэбнае слова і ўтварыце словазлучэнні:
(Рухавы – рухомы) – твар, мужчына, маёмасць, атрад.
(Узорны – узорысты) – фіранкі, чысціня, паводзіны, служба.
(Чытач – чытальнік) – мастацкі, прафесійны, пастаянны.
(Цэльны – цэласны) – мармур, трубка, тэорыя, малако.
(Праезны – праязны) – білет, мост, пасведчанне, вежа.
(Факт – фактар) – прыродны, непацверджаны, сапраўдны.
(Гняздо – гняздоўе) – асінае, ластаўчына, папулярнае.
(Баечны – байкавы) – традыцыя, коўдра, мараль.
(Бурны – бурлівы) хвалі, рэкі, захапленні.
5.Замяніце іншамоўныя словы беларускімі: авантура, адысея, акуліст, апеляцыя, алгарытм, байкот, гастраномія, друшляк, дэлегаваць, класіка, лозунг.
6.Падкрэсліце гістарызмы: лікбез, штандар, варунак, атрамант, гайдук, дзясніца, сямігодка, дзядзькаванне, кляса, газэта, губком, рамёны, нэп, гімнасія, валока, тлумач, улётка, соцкі.
7.Запішыце сучасныя адпаведнікі архаізмам з задання №6.
8.Вызначце сінанімічныя рады:
а) лёгкі – невялікі – даступны; б) лёгкі – просты – даступны; в) лёгкі – павярхоўны – бесклапотны; г) лёгкі – несур’ёзны – нямоцны; д) абяссілець – занядужаць – падупасці; е) абяссілець – абяссіліць – прыстаць; ж) абяссілець – збіцца з ног; з) адзець – надзець; і) перабольшваць – утрыраваць.
9.Падбярыце беларускія адпаведнікі да тэрмінаў іншамоўнага паходжання (злучыце лініямі):
Персаніфікацыя
Амплітуда
Флексія
Полісемія
Мадыфікацыя
Кансанантызм
Функцыя
Прэфікс
Дыфузія
Абрэвіятура Мнагазначнасць
Відазмяненне
Увасабленне
Узаемапранікненне
Прызначэнне
Канчатак
Складанаскарочанае слова
Размах хістання
Сістэма зычных
Прыстаўка
10.Падкрэсліце вузкаспецыяльныя словы: літаратура, гравюра, семантыка, дантыст, афікс, полісемія, алегорыя, рэлятывізм, рэалізм, працэс, справаздача, каментарый, люменесцэнцыя, дэфініцыя, рэзалюцыя, дыскусія, цэйтнот.
Мінулае нас часта вучыць як жыць цяпер. Нам трэба вучыцца на памылках. На сваіх і чужых.Ёсць шмат розных прымавак на гэтую тэму. Вось адна з іх: Разумны вучыцца на чужых памылках, а дурань на сваіх.Аднак разумным можна лічыць і таго хто змог навучыцца на сваіх памылках і больш іх не повторять.Однако мамым лепшым будзе не толькі вучыцца на сваіх памылках, але і пераймаць чужы вопыт.Мінулае нас шмат чаму вучыць ... Нам трэба запамінаць свае памылкі і перадаваць вопыт ад іх іншым. Бо гэта адна з мэтаў нашага жыцця! Мінулае - добрый настаўнік!
Гэтую легенду Ніне Грак, выхаванцы Бокшыцкай школы, у 2001 годзе расказала Вольга Гарбацэвіч, жыхарка вёскі Гарадзішча, што у Слуцкім раёне. Жыў у адной хаце вуж-дамавік. Гаспадар не крыўдзіў яго, а гаспадыня, падаіўшы карову, не прамінала пачаставаць цёплым малаком. А дзеці прымалі ў супольныя гульні.
І здарылася так, што, гуляючы, ў старой прызбе каля хаты яны знайшлі яйкі, якія вуж там склаў, каб вывеліся маленькія вужаняты. Сцялася ад болю вужачае сэрца, калі ён убачыў, што яго немаўляткам бяда пагражае.
Кінуўся ён да дзяцей, віўся каля іх рук, імкнучыся адхіліць бяду, і жаласна сіпеў: «Не крыўдзіце маіх дзетак! Аддайце іх мне….». Але дзеці не разумелі вужачай мовы ды, каб ён не замінаў ім у гульнях, узялі пруцік і прагналі вужа з падворка.
І папоўз, бядуючы, дамавік у пушчу.Паўзе, паўзе і плача над сваім няшчасцем. Ажно бачыць, выпаўзае са струхнелага пня яго знаёмая — злая ядавітая змяя.
«Чаго сумуеш?» — пытаецца яна ў вужа. А той і кажа пра няшчасце сваіх дзетак. Змяя зларадна ўсміхнуласа ды суцяшае: «Не плач, я табе зараз дапамагу».Не паспеў і азірнуцца вуж, як змяя — шусь на падворак, ды ў сялянскую каморку, дзе ў гэты час стаялі гладышы з малаком.
Падпаўзла яна да аднаго гладыша, узнялася над ім, разявіла пашчу і ўпусціла ў яго кроплю атрутнага яду. Потым падпаўзла да другога, трэцяга, чацвёртага і кожны з іх атруціла.
Анямелы ад жаху вуж аслупянеў на парозе, на змяіныя злачынствы гледзячы. А тая жвава перапаўзла цераз парог на падворак. Сыкнула вужу: «Вось я і адпомсціла за тваіх дзетак!» — ды шмыгнула з падворка у пушчу.