Родны кут самае мілае, прыгожае месца на зямлі. Тут самая прыгожая прырода, самыя цікавыя казкі, самыя прыгожыя і добрыя людзі. Тут усё сваё, такое роднае і каханае.
У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, куды хочацца ўвесь час вярнуцца. Чаму гэта месца так цягне да сябе? Чаму многія тужаць аб ім на чужбіне? Напэўна, таму, што знаёмства з навакольным светам ўпершыню адбывалася менавіта ў гэтых краях. Маленькі чалавек упершыню тут убачыў сонца, пачуў шум дажджу, пайшоў у школу, здабыў сяброў.
Родны кут самае прыгожае месца на зямлі, тут жывуць самыя добрыя людзі. А колькі ўсяго цікавага тут было, колькі добрых успамінаў звязана з гэтым месцам. Тут родны дом, дзе мама чакала са школы. Прыходзіш дадому, а на стале румяныя блінцы з малаком. Што можа быць смачней?
Дзе б ні быў чалавек, у якой куток зямлі ён бы не зайшоў, ён заўсёды будзе ўспамінаць свой родны кут, такі прыгожы і каханы. Прырода, радзіма, народ, крыніца – словы аднаго кораня. Зямля і чалавек непадзельныя. Дык чаму ж мы, сённяшнія, аглохлі і аслеплі? Паветра мы заўважаем тады, калі яго пачынае не хапаць. Мы прывыклі, што свет зялёны. Ходзім, мнем, топчым, завальваем плітамі і каменеем прыроду. Падумаеш ! Травы шмат. На ўсіх хопіць. Не, гэта мы збяднелі. У сябе скралі.
Мяне абураюць чалавечая жорсткасць, абыякавасць. Многія наіўна мяркуюць на наш век хопіць. А нашым дзецям, унукам што пакінем ?
Адзін за адным знікаюць на зямлі цэлыя віды жывёл, птушак, раслін. Сапсаваныя рэкі, азёры, моры. Мы падобныя на дзікуноў. А калі б зямля ўмела гаварыць? Хочацца крыкнуць: «Чалавек, спыніся! Абарані сваю маці! » Як тут не ўспомніць нашых продкаў, якія, прыпадаючы да зямлі, прасілі дапамогі, абароны, сілы мудрасці. І зямлёй вылечваюцца раны і жывой, і мёртвай вадой. Прыпадзем да зямлі і мы, папросім прабачэння.
Счарсцвелі, агрубелі, перасталі слухаць музыку вясновага капяжу, журчашчага пад лёдам ручайку, радавацца сонцу, надыходзячаму дню. А можа, мы і прыйшлі ў гэты цудоўны свет, каб радавацца і здзіўляцца. Здзівішся – распусцяцца кветкі, песні жаўрука ў небе загучаць увідзіш сіні аблокаў – і напоўніцца чалавечая душа дабрынёй і прыгажосцю. Цяпер ты багаты. Бяжы, дзяліся хутчэй сваімі скарбамі з іншымі і памятай : гэта зямля цябе трымае ў сваіх далонях, песціць і гадуе, як клапатлівая маці .
Калісьці бабры сяліліся па ўсёй Беларусі. Пра гэта сведчыць шмат якія геаграфічныя назвы. Горад Бабруйск, рака Бабёр, сяло Бобрыкі, вёскі Бабровічы, Бабры.Бабры будуюць хаткі на вадзе. Звонку іх жыллё нагадвае кучу галля. Знізу і знутры хатка моцна сцэментавана глеем. Бывае воўк спрабуе разбурыць кіпцюрамі хатку, але гэта яму не пад сілу. Калі ж хто і разбурыць хатку, бабёр заўсёды паспее ўцячы праз падводны ход. І ўсё ж бабрам пагражае выміранне. Занадта вялікі попыт на іх футра.Для аховы гэтых звяроў у Беларусі створаны запаведнікі. Паляванне на іх забаронена. Бабры зноў хутка рассяляюцца на нашых рэках.