Насця - старанная вучаніца, руплівая і працавітая дзяўчынка. Яна хахатушка, але пры гэтым вельмі адказная і сур'ёзная. Яна з вялікай любоўю і павагай ставіцца да дзядулі. Пра яе характар можна дакладна сказаць, што яна добрая, клапатлівая і прамалінейная. Нягледзячы на тое, што яна паскардзілася настаўніцы на Сержа, яна не ябеда. Відавочна, што яна прыязная і вясёлая сяброўка, якой можна давяраць. Няхай яна яшчэ дзяўчынка, але ўжо можа паклапаціцца пра сябе і пра дзядулю як дарослая. Серж недурны хлопчык, вучыцца добра. Але відавочна, што яму не хапае ўвагі бацькоў, што бацькі мала часу надаюць размовам з ім і яго выхаванню. Таму сярод сяброў ён хоча быць лепшым, першым ва ўсім, вядзе сябе вельмі ганарыста. Хоць ён і кемлівы хлопец, але не разумее, што нельга крыўдзіць слабых. Я лічу, гэта таму, што яго самога ніхто не крыўдзіў і не прыніжаў. Яго хуліганствы мне здаюцца слабасцю, так як Серж проста не разумее, як самасцвердзіцца інакш, ён не разумее розніцы паміж гонарам і годнасцю.
Дзень канчаецца. Заходзіць сонца. Яно свеціць мне ў твар, і я амаль нічога не бачу, а толькі чую плёскат хваль. Яшчэ гудуць мухі, а ў лугах на пясчаных выспах ужо свішчуць перапёлкі, сустракаючы блізкую ноч. Шуміць параход, і шум гэты усё набліжаецца, мацнее. Неба цямнее, сыходзіць у глыбіню, у цёмную бездань. Сонца ўжо на добрую чвэртку схавалася за небасхіл, і цяпер яно шле апошняе, развітальнае святло.
Я падымаюся на гару і, павярнуўшыся спінаю да садоў, доўга стаю. Мне не хочацца ні крануцца, ні сесці тут на ўзмежку. Адсюль, з узгорка, мне добра відаць Дняпро, неабсяжныя лугі за ім і лес на далёкім небасхіле.
Объяснение:
Дыктанты па беларускай мове: складаназлучаныя сказы
Насця - старанная вучаніца, руплівая і працавітая дзяўчынка. Яна хахатушка, але пры гэтым вельмі адказная і сур'ёзная. Яна з вялікай любоўю і павагай ставіцца да дзядулі. Пра яе характар можна дакладна сказаць, што яна добрая, клапатлівая і прамалінейная. Нягледзячы на тое, што яна паскардзілася настаўніцы на Сержа, яна не ябеда. Відавочна, што яна прыязная і вясёлая сяброўка, якой можна давяраць. Няхай яна яшчэ дзяўчынка, але ўжо можа паклапаціцца пра сябе і пра дзядулю як дарослая.
Серж недурны хлопчык, вучыцца добра. Але відавочна, што яму не хапае ўвагі бацькоў, што бацькі мала часу надаюць размовам з ім і яго выхаванню. Таму сярод сяброў ён хоча быць лепшым, першым ва ўсім, вядзе сябе вельмі ганарыста. Хоць ён і кемлівы хлопец, але не разумее, што нельга крыўдзіць слабых. Я лічу, гэта таму, што яго самога ніхто не крыўдзіў і не прыніжаў. Яго хуліганствы мне здаюцца слабасцю, так як Серж проста не разумее, як самасцвердзіцца інакш, ён не разумее розніцы паміж гонарам і годнасцю.
Объяснение:
На зыходзе дня
Дзень канчаецца. Заходзіць сонца. Яно свеціць мне ў твар, і я амаль нічога не бачу, а толькі чую плёскат хваль. Яшчэ гудуць мухі, а ў лугах на пясчаных выспах ужо свішчуць перапёлкі, сустракаючы блізкую ноч. Шуміць параход, і шум гэты усё набліжаецца, мацнее. Неба цямнее, сыходзіць у глыбіню, у цёмную бездань. Сонца ўжо на добрую чвэртку схавалася за небасхіл, і цяпер яно шле апошняе, развітальнае святло.
Я падымаюся на гару і, павярнуўшыся спінаю да садоў, доўга стаю. Мне не хочацца ні крануцца, ні сесці тут на ўзмежку. Адсюль, з узгорка, мне добра відаць Дняпро, неабсяжныя лугі за ім і лес на далёкім небасхіле.
Объяснение:
Дыктанты па беларускай мове: складаназлучаныя сказы
примерно такие то что не заню взял с инета