В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия

Побач з маім расце рабіна. яе хлапчуком пасадзіў мой тата. калі летняй раніцай я выходжу на , то рукой магу пакратаць лісце і галінкі.
я люблю назіраць за дрэвам. у розныя поры года яно выглядае па-рознаму. у верасні рабіна шапаціць пад ветрам жоўтым лісцем. гронкі ягад чырванню гараць на сонцы. у маразы ўспамінаюць пра рабіну вераб'і і сініцы. а вясной дрэўца абуджаецца, як спячая красуня. яно становіцца асабліва прыгожым.
знайдзіце ў тэксце слова, аднакаранёвые да слоўнікавага. запішыце пару слоў. падбярыце аднакаранёвы назоўнік да запісаных слоў. утварыце і запішыце форму творнага склону гэтага назоўніка.

Показать ответ
Ответ:
otero02
otero02
22.01.2021 04:11
Камедыя "Хто смяецца апошнім" была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па даносу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Туляга.

Туляга - адна з асноўных дзеючых асоб п'есы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпавядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падобнасць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Пачуўшы пра гэта, Зёлкін - яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы выдумшчык і пляткар - перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца цяпер гэтага.

У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы "дзянікінца" НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней адчуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.

Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончынага гневу, выкліканага яго "шашнямі" з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інстытута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта дапамагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю прыступку - выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы.

У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чарнавус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання "навуковай працы" Туляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча настроены паведаміць усім супрацоўнікам праўду.

Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяўляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакладзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пытанне, хто на самой справе больш "карысны выкапень" - Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.

Заканчваецца камедыя трыўмфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.

У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука.

Сэнс назвы твора "Хто смяецца апошнім" у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. І, як сцвярджае народная мудрасць, той смяецца добра, хто смяецца апошнім.
0,0(0 оценок)
Ответ:
Leylanagieva
Leylanagieva
03.03.2020 10:08

ответ:

Паэзія народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна — з'ява надзвычай непаўторная, унікальная. Яна шматколерна, пластычна і эмацыянальна ўзнаўляе навакольны свет, адлюстроўвае прыгажосць роднай зямлі, пафас стваральнай працы. Вершы яго нават без подпісу пазнаюцца па яркай вобразнасці, рытміцы, унутранай рыфме, выразным гукапісе.

Р. Барадулін — прадстаўнік таго пакалення творчай інтэлігенцыі, якое ўвайшло ў мастацкае жыццё рэспублікі ў пасляваенны час. Балючая памяць аб апаленым вайной маленстве, аб гераізме, душэўнай стойкасці змагароў пранізвае паэмы «Блакада», «Балада Брэсцкай крэпасці», «Кожны чацвёрты», вершы «Палата мінёраў», «Прадвесне ў Хатыні», «1103-ці дзень вайны». Матыў чакання з вайны родных і блізкіх асабліва моцна і трагічна гучыць у вершы «Бацьку». Паэт перадае псіхалагічны стан хлопчыка з далёкіх пасляваенных гадоў, якому'ў кожным салдаце хацелася пазнаць бацьку:

Каторы раэ сыходэіў снег...

Дамоў вярталіся суссдзі.

Я кожнаму насустрач бег

І чуў кароткае «Прысдзе...»

Кожны з твораў пра вайну — гэта яшчэ адна старонка ў паэтычным летапісе гераізму народа ў Вялікай Айчыннай. Р. Барадулін асуджае войны і напамінае аб неабходнасці паўсядзённай барацьбы за забарону ядзернай зброі. Яго турбуе, што «зямному шару важка ад трацілу», што «самалёт бомбу атамную губляе».

Асаблівае месца ў творчасці Р. Барадуліна займае тэма Бацькаўшчыны — малой радзімы Ушаччыны. Нямала радкоў прысвяціў паэт матчынай хаце, роднай вёсцы, таму кутку, дзе былі зроблены першыя крокі па зямлі, дзе застаўся ляжаць у магіле бацька-партызан (вершы «Мая Бацькаўшчына», «Заінелая Ушаччына», «Зямля бацькоў», «Прыцягненне Віцебскай зямлі»). Шчымлівыя, пранізлівыя барадулінскія радкі аб вернасці бацькоўскаму дому робяць чалавека лепшым, дабрэйшым, прылучаюць да вечных крыніц духоўнасці і чалавечнасці:

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота