Дружба - вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць… Сапарўдны сябар - гэта чалавек, які ніколі не здрадзіць і не кіне ў цяжкую хвіліну. У кожнага чалавека павiнен быць сапраўдны сябар. На мой погляд сапраўдны сябар - добры чалавек з поглядамі, падобнымі на твае. Сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумее, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца. Я шчаслiвая. У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Ксюша. 3 Ксюшай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. Упэўнена — яна са мною таксама. Не адзiн раз Ксюша дапамагала мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiшча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. Асабліва добра, калі ёсць лепшы сябар. Але яшчэ вельмі важна ацэньваць і сябе. Часам варта задумвацца пра тое, ці з'яўляюся я сапраудным сябрам, што я магу зрабіць для свайго лепшага сябра. Не варта патрабаваць ад іншых, трэба патрабаваць ад сябе. Як ставіцца чалавек да людзей, так і да яго будуць адносіцца. Асабліва моцная дружба – гэта тая, што ўстанаўліваецца ў маленстве і ў маладыя гады. Аберагайце праз усё жыццё яе. Беражыце дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека.
1) Найбольшай карай для паэта з’яўляецца немата, на якую ён бывае несправядліва асуджаны. 2) Богша спадзяваўся, што натрапіцца патрэбная сцежка, і шыбаваў напрасткі. 3) Сырыя вятры доўгай восені, якія заўсёды надакучліва шумелі ў голлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу, сёння эамоўклі. 4) У густым змроку хаваліся станцыйныя пуці, на якіх дзе-нідзе паблісквалі стрэлачныя ліхтары. 5) Свіцязь купае сонца ў сваёй купелі, узіраецца, усміхаючыся, у вячыстыя карункі дрэў, якія шырокім, багата вышытым поясам атуляюць яго, лашчацца да яго.
2) Богша спадзяваўся, што натрапіцца патрэбная сцежка, і шыбаваў напрасткі.
3) Сырыя вятры доўгай восені, якія заўсёды надакучліва шумелі ў голлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу, сёння эамоўклі.
4) У густым змроку хаваліся станцыйныя пуці, на якіх дзе-нідзе паблісквалі стрэлачныя ліхтары.
5) Свіцязь купае сонца ў сваёй купелі, узіраецца, усміхаючыся, у вячыстыя карункі дрэў, якія шырокім, багата вышытым поясам атуляюць яго, лашчацца да яго.