Пэўна, гэта будзе хлусня, калі хто з жанчын скажа, што ёй не падабаюцца кветкі. бо калі жанчыне дораць кветкі, яна робіцца іншай, змяняецца на вачах. і не мае вырашальнага значэння, якія гэта будуць кветкі: з луга, з поля ці сапраўднай аранжэрэі — вытанчаныя і экзатычныя. значэнне мае толькі сам факт наяўнасці кветак. і не мае вырашальнага значэння, хто і каму дорыць кветкі: сын — матулі, муж — жонцы, хлопец — любай дзяўчыне. галоўнае ў тым, што кветкі дорыць мужчына жанчыне. гэта аснова. мабыць, не галоўнае, і з якой нагоды гэта адбываецца. ёсць кветкі, і іх патрэбна некаму дарыць. і цвіло лета. я няспешна крочыў па вуліцы. насустрач ішла жанчына. звычайная, якіх тысячы па вёсках і гарадах беларусі. трошкі “затурканая” нялёгкім жыццём. нічым не адметная. знешнасць, вопратка, хада — ва ўсім адчувалася нейкая стомленасць і абыякавасць да жыцця. у руцэ я трымаў шыкоўны гладыёлус, адзін з першых, што расцвілі тым летам у нашым садзе. на імгненне прыпыніўся, а калі незнаёмка параўнялася са мною, прамовіў: “калі ласка, гэта вам! ” у той момант, калі працягнуў кветку, з жанчынай пачало нешта адбывацца. у вачах з’явіўся прывабны бляск, узняліся грудзі, выпрасталіся плечы. у імгненне яна зрабілася стройнай і прыгожай. жанчына зніякавела і нейкім дрыготкім голасам спытала — мне! а чаму? — таму, што вы жанчына, прычым прыгожая, — адказаў я. і не адважыўся ўдакладняць, што прыгажосць яе стала відавочнай пасля таго, як ёй далі кветку. яна пайшла, а я яшчэ нейкі час пазіраў ёй услед. гэта была ўжо зусім іншая жанчына. вось яна — дзівосная сіла ўсяго толькі адной кветкі і мужчынскай увагі. дарыце кветкі… мае сыны вынайшлі добры прыклад. яны прыносяць кветкі маме. гэта могуць быць любыя зёлкі, што цвітуць у полі. увесну ролю кветак выконваюць лазовыя ці вербавыя галінкі з пяшчотнымі коцікамі. летам выбар большы, можна знайсці нейкія прыгожыя і нават шыкоўныя расліны ў сваім садзе. дзеці : калі ёсць кветкі, іх трэба несці маме. мама ж часам шкадуе, што знішчана прыгажосць, якую сама садзіла і песціла, але ж не крыўдуе на сваіх маленькіх мужчын. яна гатова прабачыць ім любыя свавольствы. яна ганарыцца сынамі. у яе паляпшаецца настрой, знікае стома і з’яўляецца вялікае жаданне падзяліцца радасцю з суседкай. дарыце кветкі… у дзецях пазнаю сябе. яшчэ не зусім раставаў снег, а мы з сябрамі ішлі на блізкае , каб нарваць чорнагалову. праз нейкі час можна было наламаць галінак . потым з’яўляліся пралескі, дрымотнік, лотаць, канваліі, рамонкі, валошкі… так доўжылася да глыбокай восені. кветкі я нёс матулі. яна ставіла іх у слоік з вадой. звычайна прамаўляла: “якая прыгажосць! ” я ж адчуваў, што матуля рабілася больш лагоднай, такой прывабнай. я ведаў, што менавіта мая мама самая прыгожая і любая, што ёй трэба дарыць кветкі. дарыце кветкі… для вясковых юнакоў чамусьці не стала правілам дарыць дзяўчынкам кветкі. мы саромеліся адзін аднаго, сваіх першых пачуццяў. звычайна букецік кветак хаваўся за пазуху і з’яўляўся на свет у самы апошні і адказны момант. у мяне не ўзнікала праблем у заваёве юных сэрцаў. за пазухай амаль заўсёды быў кветкавы аргумент. ён ў растапіць лёд, расчуліць самае халоднае і непрыступнае сэрца. у юных дзявочых душах адбываліся змены. дзяўчаты прыгажэлі тварам, рабіліся такімі дарослымі! ім было вельмі прыемна. яны адчувалі сябе жанчынамі, якім дораць кветкі, а значыцца — кахаюць. дарыце кветкі… можете переделать текст, чтобы казалось что сам писал, а не с интернета взято?