Падкрэсліце ў сказах вытворныя прыназоўнікі: 1)Увогуле ўсё адбывалася так ,як і было прадугледжана, апроч драбязы нейкай; 2)Як было ўжо не адзін раз, на хутары заначавалі. Перад тым заехалі ў Сяльцо,нахапалі па хатам з дзясятак курэй-назаўтра меліся везці ў мястэчка. 3)А на дарозе гэтай, калі памятаеш, недалёка ад таго месца, дзе яна выходзіць на шашу, у раўку невялікі такі масток. 4)А дазорныя ўпарта чакалі машыну, а машыны ўсё не было.Замест яе на дарозе ранічкай з’явілася фурманка. 5)Праз якую гадзіну ўжо ўсе ведалі, што здарылася
Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі.
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся.
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.
2. Колькі ўжо акружалі?
3. А накладную даюць на паўтары.
4. Чакалі падмогі з тылу, а там ужо немец.
5. Дакапаліся!
6. Далей, праз які год ці два, бацьку раскулачылі – забралі ў сельсавет увесь іхні набытак, апісалі будынкі, а самога з маткай саслалі.
7. I калі неяк сталі арганізоўваць лыжны агітацыйны прабег на 200 кіламетраў, то ў ліку лепшых лыжнікаў запісалі і Пшанічнага.
8. Мой год пачалі ўжо прызываць.
9. Пасадзілі нас у КПЗ, пачалі следства.
10. Ну, далі каму колькі.
11. Тралявалі ў распадак.
12. Яўны пралік, дурная задумка, нікчэмная мера, і толькі.
13. Здымак каманды-пераможцы надрукавалі ў мясцовай газеце.
14. Што, можа, пралетарскую рэвалюцыю рыхтуюць?
15. З першага ж удару іх тут прыб’юць, як таго камара на лбе.