Асноўная тэма аповесцi Васiля Быкава — апiсанне падзей Вялiкай Айчыннай вайны, якая стала для людзей сапраўдным выпрабаваннем. Адных яна зрабiла героямi, а другiх, наадварот, — здраднiкамi.Васiль Быкаў сам прымаў удзел у вайне, бачыў усе яе жахi, еў кашу з аднаго кацялка з тымi, хто назаўтра, мужна абараняючыся, гiнуў у баi, i з тымi, хто трапляў у лагер здраднiкаў. У сваiм творы аўтар хацеў паказаць характары, псiхалогiю i iнтарэсы людзей на вайне. Чаму адны людзi здольны былi ахвяраваць сваiм жыццём дзеля выратавання iншых, а другiя — не? Шасцёра салдат пакiнуты на пераездзе прыкрываць адступленне батальёна. Усе разумеюць, што гэта можа быць iх апопiнi бой. Кожны з байцоў перажывае па-свойму, i ўсе трымаюцца па-рознаму. Нiчым не паказвае свае хваляванне разважлiвы i маўклiвы Карпенка. Спакойна паводзiць сябе i iнтэлiгент Фiшар, якому больш за ўсё на свеце хочацца цяпер даказаць старшыне, што ён таксама на непiта здольны. Рагатун i бесклапотны блатняк Свiст i тут не перастае прыдумляць розныя штучкi, каб павесялiць сваiх паплечнiкаў, i гэтым самым вельмi раздражняе Пшанiчнага. Ппiанiчнаму не да смешачак, ён зусiм не хоча памiраць. Адзiнае, на што ён спадзяецца, — што навала iх як-небудзь мiне. Не падабаецца ўсё гэта i Аўсееву. Ён пачынае заклiкаць астатнiх да адступлення. Самы малодшы сярод iх Глечык. Для яго гэта будзе першы бой. У яго настроi трывога i ўзрушанасць. Адзiнае, пра што Глечык думае, — гэта мацi, якую ён пакрыўдзiў i цяпер вельмi шкадуе.Спадзяваннi Пшанiчнага не спраўдзiлiся: вораг з'явiўся. Першым гiне Фiшар. У сё жыццё сумленны, ён такiм застаўся да апошняга моманту. Мужна змагаюцца i з годнасцю развiтваюцца з жыццём Свiст i старшыня Карпенка. Стойка паводзiць сябе i Глечык. Як нi страшна яму, як нi балюча ад страты сяброў, якiм нi вялiкiм было жаданне жыць — на прапанову Аўсеева ўцякаць ён не згаджаецца.У лагеры здраднiкаў аказваюцца Пшанiчны i Аўсееў. Яны адмоўныя героi твора. Аднак, на маю думку, аўтар са шкадаваннем адносiцца i да iх. Прычыну паводзiн сваiх герояў Быкаў бачыць у iх мiнулым. Пшанiчнага пакалечыў час. Перад iм як сынам кулака былi закрыты ўсе дарогi. Аўсеева загубiў эгаiзм, прывiты яму ў дзяцiнстве.Захапляючыся мужнасцю i адвагаю Карпенкi, Свiста, Фiшара i асаблiва Глечыка, я не бяру на сябе смеласцi занадта крытыкаваць Пшанiчнага i Аўсеева. Хто ведае, як у такой сiтуацыi павёў бы сябе кожны з нас?
Зiма скавала рэчак бег,
Iльдом пакрыла лужыны старанна.
Цалуя дрэў ласкава раны,
схавала iх у iскрысты снег.
У новай вопратцы абшар
працягвае да сонца голле.
И раптам стала наваколле
адлюстраваннем нашых мар.
Цудоўныя насталi днi,
i знiкла з сэрца злая скруха.
I льецца зiмнi звон у вуха
чароўнай гэтай цiшынi.
Выпаў у полi чысты снег,
радуюць нас сонцам днi.
Тройкi ў санях хуткi бег
не парушыць цiшынi.
Бьецца ветрык у мае вуха,
слепiць вочы наваколле,
ўляцела з душы скруха,
iнеем заззяла голле.
Ў срэбра з iскрами абшар
апрануў мароз старанна.
Кругам галава ад мар,
загаiлiсь у сэрцы раны.
6 столбиков пойдет?