Каму прыходзілася хоць раз пабачыць гэты ку точак, той не забудзе яго ніколі. Гэта быў акраек лесу, таго самага лесу, дзе цяпер стаяць такія слаў ныя дубы. Яны былі выносныя, стройныя, бы то чаныя, і такія тоўстыя, што тры чалавекі не маглі абняць камель рукамі. Пад узгоркам блішчала круглае возера, яно ру халася і пералівалася, як жывое срэбра. Над саменькаю вадою цягнуўся прыгожы шлях сакаўной зеляніны. Тут былі высокія сітнякі і цэ лыя зараснікі аеру. Дзе-нідзе пападаліся кучара выя круглыя кусты лазы. Сям-там пракідаліся вы сокія алешыны, а па суседству з імі красаваліся дзве прыўдалыя хвоі. Здавалася, што гэта дзве ма ладзіцы, што пайшлі па ваду ды загаварыліся, а загаварыўшыся, так і засталіся. Тут жа была і рачулка, бойкая і жвавая. Прыпы ніўшыся ў возеры, зноў лілася, павівалася ў зялё най даліне. Калі ўставалі грозныя цёмна-сінія хма ры і грымелі далёкія громы, яна кацілася па даліне, абягала возера. Нават сам лес таемна шапацеў чул лівымі лісточкамі-струнамі. Усё гэта злівалася ў прыгожую музыку. Здавалася, увесь прастор на паўняўся тады спевамі і музыкаю. (162)
Гэтую легенду Ніне Грак, выхаванцы Бокшыцкай школы, у 2001 годзе расказала Вольга Гарбацэвіч, жыхарка вёскі Гарадзішча, што у Слуцкім раёне. Жыў у адной хаце вуж-дамавік. Гаспадар не крыўдзіў яго, а гаспадыня, падаіўшы карову, не прамінала пачаставаць цёплым малаком. А дзеці прымалі ў супольныя гульні.
І здарылася так, што, гуляючы, ў старой прызбе каля хаты яны знайшлі яйкі, якія вуж там склаў, каб вывеліся маленькія вужаняты. Сцялася ад болю вужачае сэрца, калі ён убачыў, што яго немаўляткам бяда пагражае.
Кінуўся ён да дзяцей, віўся каля іх рук, імкнучыся адхіліць бяду, і жаласна сіпеў: «Не крыўдзіце маіх дзетак! Аддайце іх мне….». Але дзеці не разумелі вужачай мовы ды, каб ён не замінаў ім у гульнях, узялі пруцік і прагналі вужа з падворка.
І папоўз, бядуючы, дамавік у пушчу.Паўзе, паўзе і плача над сваім няшчасцем. Ажно бачыць, выпаўзае са струхнелага пня яго знаёмая — злая ядавітая змяя.
«Чаго сумуеш?» — пытаецца яна ў вужа. А той і кажа пра няшчасце сваіх дзетак. Змяя зларадна ўсміхнуласа ды суцяшае: «Не плач, я табе зараз дапамагу».Не паспеў і азірнуцца вуж, як змяя — шусь на падворак, ды ў сялянскую каморку, дзе ў гэты час стаялі гладышы з малаком.
Падпаўзла яна да аднаго гладыша, узнялася над ім, разявіла пашчу і ўпусціла ў яго кроплю атрутнага яду. Потым падпаўзла да другога, трэцяга, чацвёртага і кожны з іх атруціла.
Анямелы ад жаху вуж аслупянеў на парозе, на змяіныя злачынствы гледзячы. А тая жвава перапаўзла цераз парог на падворак. Сыкнула вужу: «Вось я і адпомсціла за тваіх дзетак!» — ды шмыгнула з падворка у пушчу.