На полі вясною Якуб Колас Люблю я прыволле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Ржаных каласоў. I вузкія стужкі Сялянскіх палос — Люблю цябе, поле, Люблю я твой плёс.
Ігрушы старыя, Што ў жыце шумяць, Зялёныя межы, Далёкую гладзь.
Люблю я дарогі, Што леглі між гор, Ўнізе пад гарою Ручча разгавор.
Якуб Колас
Люблю я прыволле
Шырокіх палёў,
Зялёнае мора
Ржаных каласоў.
I вузкія стужкі
Сялянскіх палос —
Люблю цябе, поле,
Люблю я твой плёс.
Ігрушы старыя,
Што ў жыце шумяць,
Зялёныя межы,
Далёкую гладзь.
Люблю я дарогі,
Што леглі між гор,
Ўнізе пад гарою
Ручча разгавор.