Мой пакой невялікі, але вельмі ўтульны. Тут ёсць усе неабходнае для жыцця. Сцены ў маім пакоі жоўтага колеру, столь - белага, падлога - карычневага. На падлозе, каб па ёй цяплей было хадзіць, ляжыць дыван. Ён таксама карычневы. На сценах над ложкам і пісьмовым сталом вісяць плакаты маіх любімых гурткоў і спевакоў. Насупраць дзвярэй знаходзіцца акно. Яно займае палову сцяны. На ім вісяць чырвоныя шторы. На падаконніку стаяць кветкі. У асноўным гэта кактусы. Я вельмі люблю гэтую расліну. Каля акна стаіць ложак, на якім я сплю ўначы і зрэдку адпачываю днём. Каля яго стаіць камода, дзе я складаю свае рэчы: кнігі, сшыткі, пісьмовыя прылады. У камодзе таксама стаіць прас, бо я прасую сваё адзенне самастойна. Справа ад дзвярэй стаіць шафа з маім адзеннем. Яна вялікая, але ў мяне і адзення шмат. Злева ад дзвярэй знаходзіцца пісьмовы стол. За ім я чытаю і раблю хатнія заданні. Таксама ў мяне ёсць камп'ютарны стол. Зразумела, на ім стаіць мой камп'ютар. Але за гэтым сталом я правожу значна менш часу, чым за пісьмовым. Я сам прыбіраю свой пакой. Мне падабаецца рабіць яго ўтульным. І сам пакой мне таксама вельмі падабаецца.
Дзелавы дакумент мае юрыдычную сілу, калі яе прававая функцыя дапаўняецца адпаведным складам і вызначаным размяшчэннем рэквізітаў. Рэквізіт - сукупнасць абавязковых дадзеных, без якіх дакумент не можа быць падставай для ўліку і не мае юрыдычнай силы. Гэта абавязковыя дадзеныя, устаноўленыя законам або палажэннямі для дзелавых дакументаў. Адсутнасць хаця б аднаго з рэквізітаў пазбаўляе яго трымальніка магчымасці выкарыстоўваць дакумент па прызначэнні. Афармленне дакумента - гэта прастаўленне неабходных рэквізітаў, іх напісанне і размяшчэнне на бланку. Дзелавы дакумент з выкарыстаннем рэквізітаў афармляюць у адпаведнасці з фармулярам-узорам. Фармуляр-узор - адзіная мадэль пабудовы формы дакумента, якая ўстанаўлівае вобласць прымянення, фарматы, памеры палёў, патрабаванні да канструкцыйнай пабудовы сеткі і асноўныя рэквізіты. Дзелавыя дакументы маюць пастаянна дзеючы бланк дакумента - стандартны ліст паперы з надрукаванай на ім пастаяннай інфармацыяй і месцам, адведзеным для зменнай.
Я сам прыбіраю свой пакой. Мне падабаецца рабіць яго ўтульным. І сам пакой мне таксама вельмі падабаецца.