Пятрок вачамі Сцепаніды ўяўляе сабой неграмацея, цёмнага мужыка, слабага, старага (60 год), баязлівага крывадушніка. Што б ён не зрабіў, Сцепаніда заўсёды была незадаволеная, усё ён рабіў не так, як трэба было б. Але да вайны Пятрок, калі яны толькі атрымалі хутар, узяў на сябе ўсю гаспадарку, стаў сапраўдным гаспадаром сваёй зямлі. Калі Сцепаніда захварэла, ён рабіў яшчэ больш. Але да хатніх спраў ніколі не меў дачынення. Першы раз ён мыў падлогу, калі заставілі немцы. Тады ён проста выліў ваду з вядра на падлогу. І пакуль не прыйшла Сцепаніда і не насварылася на яго, нічога не рабіў з вадой, якая стаяла ў самым нізкім месцы хаты.